Свет33

Дэлегацыя вайскоўцаў ЗША прыехала ў Кіеў абмяркоўваць план спынення вайны ва Украіне

Гэты план падтрымлівае Трамп, пішуць амерыканскія СМІ. 

Дэн Дрыскал і Дзяніс Шмыгаль у Кіеве. Фота: прэс-служба Міністэрства абароны Украіны

У чацвер прэзідэнт Украіны вяртаецца ў Кіеў з рабочай паездкі ў Турцыю, дзе ён абмяркоўваў «актывізацыю перамоў». Ва ўкраінскай сталіцы яго чакае дэлегацыя амерыканскіх вайскоўцаў на чале з міністрам сухапутных войскаў Дэнам Дрыскалам, піша BBC.

Дэлегацыя планавала абмеркаваць «намаганні па спыненні вайны» і магчымую дамову па сумеснай вытворчасці дронаў, але сустрэча з Зяленскім пакуль не пацверджана.

Усё гэта адбываецца на фоне гучнага карупцыйнага скандалу, які прывёў да палітычнага крызісу ва Украіне, і адначасова — шматлікіх паведамленняў СМІ пра мірны план, распрацаваны ў Вашынгтоне спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стывам Уіткафам пры ўдзеле спецпасланніка расійскага прэзідэнта Кірыла Дзмітрыева.

План, як даведаліся журналісты, шмат у чым заснаваны на максімалісцкіх патрабаваннях Масквы і прадугледжвае адразу некалькі прынцыповых саступак з боку Кіева.

«Міністр Дрыскал разам з камандай прыехалі ў Кіеў <…>, каб сустрэцца з украінскімі чыноўнікамі і абмеркаваць намаганні па спыненні вайны», — сказаў прэс-сакратар арміі ЗША палкоўнік Дэвід Батлер.

Дрыскал — самы высокапастаўлены вайсковец з адміністрацыі Трампа, які наведаў Кіеў для перамоў, — ужо сустрэўся з міністрам абароны Дзянісам Шмыгалём і галоўнакамандуючым УСУ Аляксандрам Сырскім.

Прыезду Дрыскала, піша Wall Street Journal, папярэднічала сустрэча на мінулым тыдні ў Маямі паміж Уіткафам і ўкраінскімі чыноўнікамі, блізкімі да Зяленскага. Axios паведамляў, што Уіткаф сустракаўся з сакратаром Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Рустэмам Умеравым.

Па словах крыніцы Axios, Умераў не згаджаўся з выкладзенымі пазіцыямі і заявіў, што ва Украіны ёсць пярэчанні па многіх пунктах.

Па даных Politico, Дрыскал планаваў паездку ва Украіну ў снежні, але на мінулым тыдні ў Белым доме на спешна скліканай нарадзе Трамп сказаў, што міністр сухапутных войскаў павінен паказаць Зяленскаму і яго камандзе план, распрацаваны ЗША.

Каментары3

  • Які план?
    20.11.2025
    Можа хтось раскажа нам ў чым гэты план? Або свінка павінна маўчаць, пакуль крутыя дзядзі дзеляць свет? Нам жыць у гэтым свеце і нам вырашаць які ён павінны быць. І калі гэта мір карупцыянераў і любіцелей міліярдэраў эпштэйнаў нам такі мір не патрэбны. Гэтыя будуць купацца ў золаце пуціна, а мы будзем жабраваць да канца жыцця ў канцлягеры? Не, трампушка, міма.
  • Покажут ага
    20.11.2025
    Які план?, нет, вам ничего не покажут. Придется идти на митинг шатать режим Трампа. Готовьте флаги.
  • Лидарка
    20.11.2025
    Які план?, Ляци на Марс. Там все по справедливасци.

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс155

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба5

«Як цяпер з гэтым жыць?» Беларусы знайшлі на доларавай купюры выяву Жлобінскага райвыканкама5

Чарнобыль не дае пра сябе забыць. У грыбах з Веткі радыяцыя перавышала норму ў 82 разы1

Грэф расказаў Пуціну пра існуючую магчымасць атрымаць неўміручасць праз 6‑7 гадоў9

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 10

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

МЗС аблаяла Літву7

Глядзіце, як казачна ўпрыгожылі да навагодніх свят гандлёвы цэнтр Galleria ў Мінску5

Дэлегацыя вайскоўцаў ЗША прыехала ў Кіеў абмяркоўваць план спынення вайны ва Украіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс155

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць