Свет

Спрэчка з Беларуссю наконт транзіту ўгнаенняў каштавала Літве €320 тысяч

Такую суму выплацяць адвакацкай фірме.

Спрэчка з Беларуссю ў міжнародным інвестыцыйным арбітражы аб транзіце па чыгунцы калійных угнаенняў прадпрыемства «Беларуськалій» ужо абышлася Літве ў €320 тыс. Прынята рашэнне аб выплаце такой сумы адвакацкай канторы, якая прадстаўляе інтарэсы Літвы, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу ўрада Літвы.

Сродкі выдзяляюцца фірме Ellex Valiunas ir partneriai за тры месяцы ў адпаведнасці з дамовай аб аказанні юрыдычных паслуг, падпісаным у лістападзе мінулага года», гаворыцца ў паведамленні.

Міністр камунікацый і транспарту Літвы Марус Скуодзіс 14 лістапада 2023 года паведаміў, што прадпрыемства «Беларуськалій» звярнулася ў арбітраж з патрабаваннем выплаціць кампенсацыю ў памеры 1 млрд еўра за разрыў дамовы аб транзіце ўгнаенняў у Клайпедскі марскі порт.

Урад Літвы ануляваў дамову 1 лютага 2022 года, бо яна не адпавядала інтарэсам нацыянальнай бяспекі. Гэта адбылося пасля ўвядзення ЗША санкцый супраць дзясяткаў беларускіх кампаній, уключаючы «Беларуськалій».

Каментары

Цяпер чытаюць

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі насмажыў катлет для еўрапейскіх дыпламатаў13

Беларускі тралейбус ледзь не праваліўся пад асфальт у расійскай Казані ФОТАФАКТ2

Анжаліка Агурбаш перанесла сваё чарговае вяселле11

Чаму Мінск пастаянна падтапляе і ці можна з гэтым нешта зрабіць? Спецыяліст адказаў10

Беларускую алімпійскую чэмпіёнку ў Расіі падманулі махляры12

У Брэсце 16-гадовы матацыкліст загінуў у ДТЗ з машынай ратавальнікаў1

Рамашэўская адказала на інтэрв'ю Лунёвай: З ёй не хацелі працаваць16

Кавалеўскі раскрытыкаваў ініцыятыву Офіса Ціханоўскай пра круглы стол з Лукашэнкам30

«Ужо не ведаю, што рабіць». Работніца чатыры месяцы не магла ніяк звольніцца з сельскай гаспадаркі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць