Грамадства33

«Правядзенне выбараў непадрыхтаванае». Офіс Святланы Ціханоўскай раскрытыкаваў Каардынацыйную раду

Аб’яднаны пераходны кабінет і Офіс Святланы Ціханоўскай выступілі з заявай датычна планаваных выбараў у Каардынацыйную раду.

1. Мы падтрымліваем фарміраванне Каардынацыйнай рады як шырокага прадстаўнічага органа дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці праз правядзенне выбараў.

2. Сёння правядзенне выбараў не падрыхтаванае: не выпрацаваныя супольныя дакументы і сістэма галасавання, не створана выбарчая камісія, платформа для галасавання, якая б выключала магчымыя маніпуляцыі. Пры неналежнай падрыхтоўцы выбары ў Каардынацыйную Раду не забяспечаць шырокага ўдзелу розных груп дэмакратычных сіл і беларускага грамадства, празрыстасць і дакладнасць вынікаў.

3. Рашэнні аб правядзенні выбараў павінны быць прынятыя супольна ўсімі асноўнымі палітычнымі актарамі, для гэтага была сфарміраваная Упаўнаважаная рабочая група. Гэта неабходна для захавання еднасці дэмакратычных сіл і для таго, каб кампанія выбараў у Каардынацыйную Раду стала істотнай падзеяй для беларускага грамадства.

Каментары3

  • Пытанне
    02.04.2024
    Што яна лезе паўсюль? Сама нічога не зрабіла, ні дакументы, ні сістэму галасавання, ні выбарчую камісія, ні платформу для галасавання, якая б выключала магчымыя маніпуляцыі. І лезе ва ўсе ініцыявы іншых людзей, да якіх не мае дачынення.
    Штобы што? Каб улезці і ўсё разваліць?
  • Офісы-кабінеты
    02.04.2024
    Офісы-кабінеты Ціханоўскай: "Не створана платформа для галасавання, якая б выключала магчымыя маніпуляцыі".
    А як жа платформа "Голас"? Якой карыстаўся офіс Ціханоўскай каб сабраць 700 тысяч галасоў за перамовы з Лукашэнкам?
  • Жора
    02.04.2024
    Чыя б карова мычала пра выбары... Дэмакратычная "лідарка" (?), "абраная" (?) па самай непразрыстай і недэмакратычнай працэдуры ў свеце.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў28

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў28

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць