Грамадства

Беларусь цалкам прыпыніць дзеянне Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе

Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў унясенне ў Палату прадстаўнікоў законапраекта наконт прыпынення дзеяння Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ).

Фота: Reform.by

Раней Беларусь прыпыніла дзеянне ДЗУСЕ ў дачыненні да Польшчы і Чэхіі. Цяпер жа гаворка ідзе аб поўнай прыпыненні дамовы.

Да гэтага Дамова аб звычайных узброеных сілах у Еўропе была дэнансавана Расіяй. Таксама з яе выйшлі або прыпынілі дзеянне некаторыя іншыя ўдзельнікі, у тым ліку ЗША, Польшча.

«Праект закона прадугледжвае прыпыненне дзеяння ДЗУСЕ, але не азначае выхад Беларусі з яго і спыненне ажыццяўлення ва Узброеных сілах унутраных працэдур, звязаных з яго выкананнем».

Беларусь у поўным аб'ёме выконвае абавязацельствы па дамове, у тым ліку няўхільна прытрымліваецца ўстаноўленых гранічных узроўняў наяўнасці ўзбраенняў, вайсковай тэхнікі і асабістага складу Узброеных сіл», — дадалі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Дамова аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ) была падпісана ў 1990 годзе 22 краінамі. Яна ўступіла ў сілу ў 1992 годзе. У аснове ДЗУСЕ была сістэма колькасных абмежаванняў на пяць асноўных катэгорый звычайных узбраенняў і тэхнікі ў звычайных узброеных сілах дзяржаў-удзельніц у раёне прымянення дагавора — баявыя танкі, баявыя браняваныя машыны, артылерыю, ударныя верталёты і баявыя самалёты. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Пратасевіч пацвердзіў, што ён сапраўды разведчык45

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць