Грамадства

Беларусам рэкамендуюць перасякаць мяжу з Польшчай па новай схеме

Час чакання на мяжы перавышае суткі. Але ёсць лайфхак.

Фота: граніца.BY

Чэргі аўтобусаў на беларуска-польскай мяжы растуць. Паводле звестак Памежнага камітэта Беларусі, увечары 10 красавіка выезду ў Польшчу адначасова чакае 40—50 аўтобусаў.

Па звестках відавочцаў, час чакання на мяжы перавышае суткі, а перавозчыкі пераносяць або адмяняюць многія рэйсы: транспарт проста не паспявае вярнуцца з папярэдняга маршруту. Таму турысты раяць не купляць квіткі на рэйсы з беларускіх гарадоў у Польшчу, а перасякаць мяжу па іншай схеме, піша mostmedia.io.

Адразу некалькі карыстальнікаў прыгранічных чатаў напісалі,

што жыхарам Мінска, Гродна і іншых гарадоў зараз больш выгадна купіць білет на цягнік да Брэста, а там узяць таксі да мяжы і пешшу ісці шукаць месцы ў аўтобусах наперадзе. Як правіла, яны ёсць, і кіроўцы за плату каля 100 рублёў згаджаюцца браць на борт.

— Не будзе месцаў у першых [аўтобусах], будзе крыху далей, але сродкі зэканоміце, — напісаў адзін з удзельнікаў чата Граніца.by.

Звычайна такім чынам можна даехаць да Варшавы, а адтуль пры неабходнасці дабірацца да патрэбнага польскага горада. Можна даехаць і да Тарэспаля, гэта значыць выйсці проста за мяжой. У аднаго з карыстальнікаў чата за гэта папрасілі 35 рублёў. Да Варшавы ад мяжы яму прапаноўвалі даехаць за 120 рублёў, да Гданьска — за 150.

Калі ж купіць білет на міжнародны аўтобус, то на мяжы трэба будзе вырашыць: стаяць 25 гадзін альбо шукаць месцы на рэйсах, якія знаходзяцца наперадзе чаргі.

Пры другім варыянце кіроўцы не вяртаюць грошы за квіток, таму фактычна турыстам даводзіцца плаціць двойчы. Па падліках удзельнікаў чата, білет на цягнік, таксі і аплата кіроўцу на мяжы абыходзяцца значна танней.

Акрамя таго, можна загадзя пацікавіцца ў перавозчыка, ці перасаджвае ён пасажыраў бясплатна ў свой жа, які стаіць ля мяжы, аўтобус. Некаторыя кампаніі запускалі такія схемы, каб скараціць час у дарозе для сваіх кліентаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі38

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне зноў правядуць Казюкі. Цяпер асобна ад Масленіцы2

Гурт «Дразды» задумаў тур па Еўропе5

Еўракамісія папрасіла Украіну хутчэй адрамантаваць нафтаправод «Дружба»9

Палац Тышкевічаў у Валожыне стане музеем3

У Германіі затрымалі падазраванага ў забойстве ўкраінскага палітыка2

«Дзесьці людзі хуліганяць». Пашпартны цэнтр адрэагаваў на справу пра праблемы ў чалавека праз пашпарт Новай Беларусі9

На Брэстчыне ўжо пачаліся вясновыя паводкі ВІДЭА

У Беларусі стартавалі продажы новай мадэлі Lada. Што па цэнах і колькі каштуе яе еўрапейскі аналаг?5

Камандзір «Азова» Пракапенка стаў генералам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі38

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць