Грамадства66

Прэцэдэнт: двухтомнік Дуніна-Марцінкевіча выключылі са спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў

Са спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў» упершыню выключылі адзін пункт. Гаворка ідзе пра зборнікі твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, выпушчаны ў 2007-2008 гадах.

Паўгода на сайце Мінінфарма значылася, што двухтомнік Дуніна-Марцінкевіча — гэта «экстрэмісцкія матэрыялы» ў адпаведнасці з рашэннем Жыткавіцкага суда ад 8 лістапада 2023 года. Цяпер рашэнне адменена пастановай прэзідыума абласнога суда.

Гаворка ішла пра два тамы, выпушчаныя дзяржвыдавецтвам «Мастацкая літаратура» ў 2007 і 2008 гадах:

— Збор твораў. У 2 т. Т. 1. Драматычныя творы, вершаваныя аповесці і апавяданні / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч; уклад. з тэкст. падрыхт., прадм., перакл. і камент. Я.Янушкевiча. — Мiнск: Маст. лiт., 2007. — 494 с.: [16] л. іл. (абгрунтаванне — «у выданні выяўленая падобная прадмова Язэпа Янушкевіча»);

— Збор твораў. У 2 т. Т. 2. Вершаваныя аповесцi i апавяданнi, вершы, публiцыстыка, лiсты i пасланнi, пераклады, Dubia / Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч; уклад. з тэкст. падрыхт., пер/ Я.Янушкевiча. — Мiнск: Маст. лiт., 2008. — 598 с.: [16] л. iл. (праз тое, што ў выданні «выяўленыя падобныя тэксты твораў «Плывуць вятры» і «Гутарка старога дзеда», якія прыпісваюцца В. Дуніну-Марцінкевічу і ўключаныя ў заключную частку пад назвай «Dubia»»).

Каментары6

  • Здаровы сэнс перамог
    26.04.2024
    Віншую Дуніна-Марцінкевіча з выключэннем са спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў.
  • $
    26.04.2024
    Проста напэўна усе ж вар'яцтва мае свае межы.
    Ды й пагатоў - у Расеі Пуцін адкрыта шануе і прымушае шанаваць адкрытага фашыста Івана Ільіна. То ўжо Марцінкевічу, Каліноўскаму ды й Касьцюшка разам узятым ніколі не дасягнуць "вышынь" думак Ільіна
  • Владимир
    26.04.2024
    Так и Кастусь Калиновский в СССР был национальным героем, который боролся с коррумпированным царем-самодержавцем за права людей
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска за свой кошт арганізавала свята ў роднай вёсцы, якая амаль вымерла. Прыехалі аднавяскоўцы нават з Еўрасаюза8

Беларуска за свой кошт арганізавала свята ў роднай вёсцы, якая амаль вымерла. Прыехалі аднавяскоўцы нават з Еўрасаюза

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню12

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант1

Ці можна будаваць Беларусь па-за межамі Беларусі? Дыскутавалі Ягораў, Гарбацкі, Югася Каляда10

Крамы і пастаўшчыкоў будуць штрафаваць за адсутнасць гародніны1

У Беларусі зацвердзілі сакрэтныя будаўнічыя нормы12

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж54

«Дарагія расейскамоўныя беларусы! Вы пакідаеце незамкнёнымі дзверы хаты, за якімі ўжо стаіць кодла бандытаў»228

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска за свой кошт арганізавала свята ў роднай вёсцы, якая амаль вымерла. Прыехалі аднавяскоўцы нават з Еўрасаюза8

Беларуска за свой кошт арганізавала свята ў роднай вёсцы, якая амаль вымерла. Прыехалі аднавяскоўцы нават з Еўрасаюза

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць