Улада

Сігнальны ліхтар запалены

22 студзеня кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей правядзе перамовы з сябрамі Грамадска‑кансультацыйнай рады.

22 студзеня кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей правядзе перамовы з сябрамі Грамадска‑кансультацыйнай рады, створанай пры Адміністрацыі.

12 лістапада Макей абвясціў аб прыпыненні дзейнасці рады на няпэўны час. Гэта рашэнне было матывавана тым, што некаторыя сябры ўтварэння называлі Раду «бутафорскай і дэкларатыўнай структурай».

У свой час Грамадска‑кансультацыйная рада была створаная, як пляцоўка для перамоваў паміж уладай і кампраміснай часткай грамадзянскай супольнасці. У склад Рады ўвайшлі старшыня ТБМ Алег Трусаў, старшыня БХК Алег Гулак, былы старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч, рэдактар БДГ Пятро Марцаў, эканаміст Леанід Заіка і іншыя.

Чаму кансультацыі па аднаўленні Рады будуць праходзіць цяпер? «Мне хацелася б верыць, што гэта сведчыць пра тое, што працэс лібералізацыі ў нашай краіне не скончаны», — кажа А.Гулак.

А ці паўплываў на гэта нафтавы канфлікт з Расіяй. «Знешнія фактары ў гэтым адыгрываюць далёка не апошнюю ролю», — дадае праваабаронца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Усе навіны →
Усе навіны

«Жывём тут як у танку». Беларусы з памежжа расказалі, як перажываюць закрытую мяжу і вучэнні4

У ААН прагаласавалі за стварэнне палесцінскай дзяржавы17

У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах

У Расіі рэзка вырас попыт на беларускія пеністыя віны1

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА4

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

Пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў загарэўся Новаўфімскі НПЗ у Башкартастане2

У Літве пакуль што не зафіксавалі ніякіх правакацый у сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Польскае выданне назвала Церцеля архітэктарам спецаперацыі, якая разгортваецца паралельна з вучэннямі «Захад»69

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць