Адкрыццё помніка адбудзецца 17 мая а 12-й гадзіне на тэрыторыі кадэцкага вучылішча па вуліцы Замкавай, 12, піша Gorod24.by.

Мікіта Куканенка — выпускнік Полацкага кадэцкага вучылішча. Ён загінуў 19 мая 2021 года ў 22 гады пад Баранавічамі, выконваючы разам з Андрэем Нічыпорчыкам трэніровачны палёт на самалёце Як-130. Пілоты не пакідалі падпаленую машыну, пакуль не адвялі яе максімальна ў бок ад жылых дамоў.
Мікіту Куканенку і Андрэю Нічыпорчыку былі пасмяротна прысвоеныя званні Герояў Беларусі.
Помнік Мікіту Куканенку каштаваў 206 тысяч рублёў, на яго аб'яўлялі збор сродкаў.
Пра лётчыкаў, што разбіліся ў Баранавічах, здымуць мастацкі фільм
У Полацку пачалі ставіць помнік загінуламу лётчыку Мікіту Куканенку
У Баранавічах адкрылі мемарыял у гонар загінулых год таму лётчыкаў ФОТА
Як выглядае памятны знак лётчыкам-героям за тыдзень да гадавіны крушэння самалёта Як-130 у Баранавічах
Каментары