Навука і тэхналогіі88

Анансаваная ChatGPT-5, якая можа несці пагрозу ўсяму чалавецтву 

Не прайшло і месяца з выхаду нашумелай ChatGPT Omni, як ужо анансавалі і пачалі тэсціраваць «новую перадавую мадэль» ChatGPT-5. Гэтая мадэль можа стаць першым у свеце ўніверсальным штучным інтэлектам (УШІ), які, паводле ацэнак, будзе здольны вучыцца, разумець і прымаць рашэнні цалкам самастойна, а таксама можа захацець знішчыць людзей з прычыны іх непатрэбнасці.

Ілюстрацыйная дэманстрацыя магчымасцей моўнай мадэлі 5-га пакалення ў параўнанні з папярэднімі версіямі, паказаная на нядаўняй канферэнцыі кампаній Microsoft і OpenAI. Фота: Microsoft

Кампанія OpenAI, распрацоўшчык сусветна вядомай нейрасеткі ChatGPT, учора абвясціла пра пачатак тэсціравання «новай перадавой мадэлі», якая наблізіць чалавецтва да стварэння першага ў свеце ўніверсальнага штучнага інтэлекту (Artificial General Intelligence / AGI, альбо УШІ) — наступнай стадыі эвалюцыі штучнага інтэлекту, якая значна перавысіць магчымасці людзей.

Гэтай перадавой мадэллю можа аказацца ChatGPT-5, невялікі анонс якой тыднем раней зрабіў гендырэктар OpenAI Сэм Альтман. Ён заявіў, што новая версія нейрасеткі «будзе функцыянаваць як віртуальны мозг» і будзе кардынальна адрознівацца ад папярэдніх версій.

Альтман таксама адзначыў, што новая версія можа атрымаць «асаблівую назву» замест стандартных серыйных назваў ChatGPT, перадае выданне Windows Central, адзін з афіцыйных рэсурсаў кампаніі Microsoft.

Характэрна, што яшчэ ў канцы мінулага года, па інфармацыі некалькіх крыніц агенцтва Reuters, кампанія OpenAI зрабіла «магутнае адкрыццё» ў развіцці штучнага інтэлекту, якое «нясе пагрозу для ўсяго чалавецтва».

Гаворка тады ішла пра закрыты эксперыментальны праект кампаніі пад нестандартнай для ChatGPT назвай Q* (Q-Star), які засведчыў значныя поспехі на шляху стварэння ўніверсальнага штучнага інтэлекту.

Актыўная распрацоўка гэтай перадавой мадэлі-правобразу УШІ магла стаць прычынай леташняга скандалу з часовым звальненнем Сэма Альтмана з пасады гендырэктара OpenAI.

Паводле крыніц, рада дырэктараў кампаніі тады была напалоханая адной са справаздач аб дасягненнях праекта Q-Star і была абураная тым, што Сэм Альтман распрацоўваў мадэль цішком і без поўнага інфармавання рады.

«Больш за ўсіх турбаваўся адзін з чальцоў рады дырэктараў OpenAI і ўраджэнец Расіі праграміст Ілля Суцкевер. Ён, у адрозненне ад Альтмана, выступае супраць камерцыялізацыі і імклівага развіцця штучнага інтэлекту, бо баіцца, што УШІ ў будучыні будзе абыходзіцца з людзьмі гэтак жа, як людзі абыходзяцца з жывёламі», — адзначыла тады выданне The Wall Street Journal са спасылкай на супрацоўнікаў OpenAI, знаёмых з сітуацыяй.

Але ў выніку скандал скончыўся тым, што Альтмана вярнулі на пасаду гендырэктара OpenAI, а Ілля Суцкевер, таксама стваральнік ChatGPT, быў звольнены.

Каманда Суцкевера па ацэнцы рызык развіцця магутных сістем ШІ, якая складалася ў тым ліку з незалежных экспертаў па кібербяспецы, была расфарміраваная. Замест яе Сэм Альтман стварыў новую каманду той жа накіраванасці, але складаецца яна выключна з супрацоўнікаў OpenAI і падначаленых Альтмана.

Сэм Альтман (злева) і Ілля Суцкевер (справа). Фота: Abigail Uzi / Tel Aviv University

Цяпер, паводле ўчорашняга паведамлення OpenAI аб пачатку тэсціравання новай перадавой мадэлі штучнага інтэлекту, кампаніі таксама неабходна 90 дзён на аналіз звязаных з мадэллю рызык. Гэтая працэдура павінна даць карысныя рэкамендацыі радзе дырэктараў перад выпускам прадукта.

Па інфармацыі розных крыніц, новая мадэль можа з'явіцца ўжо ў гэтым годзе.

Нагадаем, што яшчэ нядаўна OpenAI выпусціла абнаўленне ChatGPT пад назвай Omni, якая выклікала вакол сябе сапраўдны ажыятаж ва ўсім свеце. 

Мадэль можа аналізаваць і апісваць усё вакол, пры гэтым размаўляючы з карыстальнікам у рэжыме рэальнага часу пры дапамозе камеры, а таксама размаўляць эмацыйна з выкарыстаннем розных інтанацый, валодаючы харызмай, іроніяй і гумарам.

Гэта далёка не поўны спіс функцый Omni. «Наша Ніва» раней асобна апісала магчымасці версіі і нават пратэсціравала некаторыя з іх.

Каментары8

  • Ёсік
    29.05.2024
    Зразумела, чаму пуцінлукашэнка пужаюць ЯЗ, бо ўсё роўна Зямлі капец, дык яны вырашылі ўзяць адказнасьць на сябе за зьнішчэньне людзей, каб слава не дасталася нейкаму іржаваму жалезьзю.
  • З хайпу ў рэалізм
    29.05.2024
    Да моцнага штучнага інтэлекту будзе заўсёды “вось-вось і ўжо”. Як з тэрмаядзерным сінтэзам. Будуць GPT-10, 20 і 50, будуць аналагі. І адрознівацца будуць скрыптамі-кастылямі, каб хаваць, што ўнутры стацыянарная read-only база.
  • Змагар
    29.05.2024
    Хватит засирать людям мозги и уводить внимание от действительно ВАЖНЫХ вопросов! 🤮

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме22

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?4

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме22

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць