Грамадства66

Заходнія лідары абмяркоўваюць зняцце абмежаванняў на нанясенне Украінай удараў па тэрыторыі Расіі

Згодна з міжнародным правам, Кіеў мае ўсе магчымасці супрацьстаяць агрэсару.

Фота: Evgeniy Maloletka / AP

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон 28 мая падчас дзяржаўнага візіту ў Германію заявіў, што лічыць неабходным дазволіць украінскай арміі наносіць удары па вайсковых аб'ектах, з якіх выпускаюцца расейскія ракеты па Украіне, піша Bild.

Канцлер Олаф Шольц быў не гэтак адназначны ў сваіх заявах, але сказаў, што ў яго няма юрыдычных пярэчанняў супраць такіх дзеянняў. Згодна з міжнародным правам, Украіна мае ўсе магчымасці супрацьстаяць агрэсару.

«Яна падвергнулася нападу і мае права абараняцца», — сказаў канцлер. Што датычыцца выкарыстання зброі, якая пастаўляецца ЗША, Францыяй або Германіяй, то існуюць правілы, «якія гавораць, што гэта заўсёды павінна быць у рамках міжнароднага права», падкрэсліў ён.

Выданне Politico піша, што каментар канцлера Германіі фактычна азначае, што Украіна можа наносіць зваротны ўдар заходняй зброяй па расейскай тэрыторыі.

На пытанне аб магчымым прымяненні нямецкай зброі на расійскай тэрыторыі прэс-сакратар урада ФРГ Штэфен Хебештрайт 29 мая заявіў, не можа раскрыць дакладных дамоўленасцей з Кіевам па выкарыстанні нямецкай зброі, паколькі яны «канфідэнцыйныя».

Дзяржсакратар ЗША Энтані падчас візіту ў Малдову заявіў, што Злучаныя Штаты з самага пачатку вайны адаптавалі сваю падтрымку Украіны да зменлівых умоў. «Я ўпэўнены, што мы будзем працягваць гэта рабіць», — сказаў Блінкен.

Пасля візіту ў Кіеў ён даў зразумець, што Украіна мае шанцы супрацьстаяць Расіі, толькі калі яна зможа наносіць удары па ракетных устаноўках і артылерыі на расійскай тэрыторыі.

Калі ЗША сапраўды зменяць сваю пазіцыю і дазволяць Украіне наносіць удары па расійскай тэрыторыі са зброі, якая пастаўляецца Злучанымі Штатамі, іншыя заходнія дзяржавы, верагодна, неўзабаве пераймуць іх прыклад.

Каментары6

  • Меркаванне
    30.05.2024
    Мэта Расеі - знішчэнне насельніцтва Украіны і ўкраінскіх гарадоў, жылой інфраструктуры. Зачыстка: каб была пустая тэрыторыя без насельніцтва, куды потым завязуць насельніцтва з РФ.
    Дзеля выканання гэтай мэты Расеі выгадна, каб Украіна біла сама па сабе: па сваіх уласных тэрыторыях, акупаваных Расеяй. Расея б'е з аднаго боку, Украіна з другога: Расея атрымлівае тое, што хацела: выжжаную украінскую зямлю. Як у Бахмуце, Мар'інцы.
    Удары па тэрыторыі РФ парушаць гэтыя планы Расеі.
  • Спадар
    30.05.2024
    Перамогі Украінскім ваярам!!! оркастан ... ідзе ўслед свайму караблю.
  • Федзя
    30.05.2024
    Максим Дизайнер, разрушаць тваю маскву аяяй))))

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

У некаторых месцах Беларусі выпаў снег ФОТЫ1

Перавозчыкі анансавалі рэйсы праз «Бераставіцу-Баброўнікі» на польскай мяжы1

Маладой вясковай настаўніцы з Мазыршчыны далі тры гады калоніі за палітыку8

Літоўскія памежнікі зладзілі пагоню за кантрабандыстамі, дагналі ў чыстым полі8

У выніку абстрэлу Кіева загінула ўдава першай ахвяры Чарнобыльскай катастрофы1

Экс-камандзір Палка Каліноўскага Павел Шурмей пакінуў пасаду і заявіў, што падраздзяленне ўжо не з'яўляецца палком па колькасці50

Магія «залатой крыві»: як навукоўцы спрабуюць аднавіць самую рэдкую групу крыві ў свеце — і навошта1

Нарада па сітуацыі на мяжы з ЕС прайшла без удзелу Лукашэнкі5

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць