Грамадства22

Прадпрымальнік з Ваўкавыска фіктыўна прыняў на размеркаванне выпускніцу. Тая прыйшла з павіннай — яго судзілі

Індывідуальны прадпрымальнік з Ваўкавыска займаўся рознічным гандлем тавараў па пошце і інтэрнэце. Каб дапамагчы выпускніцы Гродзенскага дзяржаўнага каледжа тэхнікі, тэхналогій і дызайну, ён нібыта прыняў яе на размеркаванне. Па дакументах яна была агентам па абслугоўванні аўтамабільных перавозак, распавядае Hrodna.life.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: pixabay.com

Да 19 красавіка 2022 года ён перадаў у каледж гарантыйны ліст. У ім ён гарантаваў выпускніцы працоўнае месца. Пазней падпісаў дамову аб размеркаванні. Пасля гэта была пераддыпломная практыка: бізнэсмен падпісаў загад аб праходжанні практыкі, дзённік практыкі і характарыстыку. На самай справе прымаць выпускніцу на працу ён не збіраўся, а пасады для працы па спецыяльнасці ў яго не было.

Каб стварыць бачнасць прыёму на працу, мужчына зрабіў загад аб прыёме на працу і іншыя патрэбныя дакументы. Іх ён выкарыстаў сам у дакументазвароце і адправіў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва і іншыя інстанцыі.

Сітуацыя раскрылася, калі дзяўчына прыйшла з павіннай. Мужчыну судзілі за падробку афіцыйнага дакумента і паўторную падробку. Ён прызнаў віну. Пры разглядзе справы аказалася, што мужчына пералічваў грошы на карту «работніцы», але карыстаўся гэтай картай сам. У тэлефоне знайшлі перапіску аб ілжывых дакументах. А калі студэнтка нібыта працавала ў Падароску Ваўкавыскага раёна, насамрэч яе там не было — пра гэта кажуць тэлефонныя злучэнні.

З былой студэнткі ў судзе ўжо спагналі 11 697 рублёў за навучанне. А мужчыну судзілі 15 траўня ў судзе Ваўкавыскага раёна паводле ч. 1 і ч.2 арт. 380 КК (падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў).

Яго прысудзілі да штрафу ў 250 базавых велічынь (10 000 рублёў). Праз тое, што яго ўтрымлівалі пад вартай, на просьбу дзяржабвінаваўцы ад пакарання бізнэсоўца вызвалілі.

Каментары2

  • Бобр
    05.06.2024
    Самі ўлады стварылі праблемы для простых людзей. Людзі выжываюць у такіх умовах, але ўлада зноў шукае парушэнне. Але было лі яно? Вучаніца ўладкавана, ёсць оплата падатку і фсзн. Т.е. самое і ў іншым артыкулу про дзеянні польскіх улад( про прадпрымальніка які даваў дакументы на візы). Рашэнне на паверхні для улад зрабіце так каб людзі не мусілі рабіць розныя схематозы, каб жыць нармальна . У гэтым выпадку вінаваты не вучаніца, не прадпрымальк, а та особа ва ўрадзе хто прыдумаў гэтыя складанасці
  • Хуч
    05.06.2024
    Цікава, што яны не падзялілі? Можа яна разьлічваў нешта большае?😉

Цяпер чытаюць

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 5

Правялі ператрус у былога дарадцы Трампа па нацыянальнай бяспецы2

У Мінску пенсіянер засумаваў па паляванні і стрэліў у ката

У камітэта па здароўі Мінска з'явіўся новы кіраўнік. Папярэдняга затрымалі, але ўлады пра гэта маўчаць5

Лукашэнка льсціўся да Трампа, пахваліў Пазняка і адмовіўся ад перамоў з апазіцыяй57

Лукашэнка адмовіўся ад перамоваў з «тымі, хто разваліў краіну»20

Алімпійскі літрбол. Віктар Лукашэнка і Аляксандр Зайцаў запусцілі ўласную сетку крам алкагольнай прадукцыі16

Яраслаў Еўдакімаў хварэў на рак лёгкіх1

Брата палітзняволенага айцішніка асудзілі за пратэсты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць