Метро ў Мінску ў ноч на 29 чэрвеня будзе працаваць даўжэй, чым звычайна
Мінскі метрапалітэн вызначыў больш позні тэрмін заканчэння працы ў ноч на 29 чэрвеня ў сувязі з тым, што ў Мінску ў гэты дзень пройдзе Рэспубліканскі баль выпускнікоў ВНУ.

29 чэрвеня мінскае метро закрыецца а першай гадзіне ночы замест звычайных 00:40.
Праўда, з некаторымі станцыямі ёсць нюансы. Станцыя метро «Няміга» працягне працу да 1:25 29 чэрвеня. А вось уваход на «Купалаўскую» з боку вуліцы Карла Маркса закрыюць, як і звычайна, у 21:00.
Каментары