Усяго патроху44

Як у парку «Сула» сустрэлі Купалле ФОТЫ

Плялі вянкі, варажылі і пяклі гіганцкую смажанку.

У парку сярэднявечнай гісторыі «Сула» арганізатары падрыхтавалі два варыянты купальскай праграмы: дзённую і вечаровую, піша «Точка».

Фота тут і далей: парк гісторыі «Сула»

Напрыклад, днём, акрамя традыцыйных купальскіх майстар-класаў па пляценні вянкоў з бярозавых галінак, траў і палявых кветак, гасцей частавалі духмянай смажней з двухметровай патэльні. Ахвотных пакаштаваць такі ласунак было вельмі шмат.

«Наша смажня з каўбасой, бачковымі агуркамі і фірмовым соусам прыгатаваная па старадаўнім беларускім рэцэпце. Яе можна параўнаць з беларускай хатняй піцай з адной адметнай асаблівасцю: цеста для падрыхтоўкі мы выкарыстоўвалі не тугое, а вадкае дражджавое, што, безумоўна, робіць страву вельмі мяккай і лёўкай», — распавёў шэф-кухар парку сярэднявечнай гісторыі «Сула» Юрый Балалаеў.

У гэты ж час усе ахвотныя маглі прыняць удзел у купальскіх народных гульнях-знаёмствах «Яшчур», «Явар» і «Ручаёк». Карагоды і танцы вакол вогнішча — яшчэ адзін нязменны атрыбут Купалля.

Так з пакалення ў пакаленне людзі перадавалі даніну павагі сваім продкам і ачышчаліся з дапамогай энергіі агню ад усяго негатыўнага.

Купальскія песні ў выкананні легендарнага Нацыянальнага акадэмічнага хору імя Генадзя Цітовіча стваралі ў гэты дзень на тэрыторыі парку асаблівую атмасферу старажытнага паганскага свята.

Пад час майстар-класа па пляценні купальскіх вянкоў любы ахвотны мог сплесці ўпрыгожванне на свой густ, разнастаіўшы бярозавую аснову папараццю, палынню, рамонкамі, крываўнікам і іншымі травамі. Чаму плялі вянкі на Купалле?

Адказ просты: святкаванне Купалля прыпадае на перыяд летняга сонцастаяння, а вянок — гэта сімвал сонца і чысціні.

Вянкі пускалі па вадзе, каб пазбавіцца ад усяго дрэннага. І, вядома, каб паваражыць — даведацца свой лёс: калі вянок стаяў на месцы, гэта прадвесціла стабільнасць у жыцці, а калі віхляў па вадзе, то наперадзе чакаў звілісты і нялёгкі шлях.

Скачкі праз вогнішча — яшчэ адна абавязковая частка праграмы. Лічыцца, што той, хто пераскочыў праз купальскае вогнішча, таксама пазбаўляўся ад усяго негатыўнага. Ёсць прыкмета: калі ў закаханых пад час скачка рукі не размыкаюцца, то іх шлюб будзе моцным, доўгім і шчаслівым.

Таксама ўвечары ў парку можна было сустрэцца з лесуном, чортам і купальскім дзедам, здзейсніць заплыў па вечаровай Суле, паглядзець у батлейцы міні-спектакль па матывах твора Адама Міцкевіча «Свіцязянка», пакаштаваць духмяную травяную гарбату і, вядома, паспрабаваць шчасця ў пошуках запаветнай папараць-кветкі.

Каментары4

  • Лявон
    07.07.2024
    Во дурныя! Самы доўгі дзень быў 17 дзён таму, а яны ўсё па маскальскаму календару сьвяткуюць
  • ккк
    07.07.2024
    Лявон, дарэчы аб календары. Вы ведалі што да маскальскіх рэформаў мовы сталінскіх часоў у нас быў "Травень" (а ніякі не "Май), як ва ўкраінцаў зараз? І тады ўсё было гарманізавана - сакавік, красавік, травень, чэрвень, ліпень, жнівень і г.д. А вось такія маленькія паступовыя "рэформы" - зьмена календара, альфабэту, нацыянальных колераў (чырвона-зялёнае лайно), лексыкі, назваў месяцаў, местэчак, гербаў, сьцягоў, сэнсу сьвятаў (прызначэньне царкоўных сьвят на тыя ж дні што і напрыклад паганскія сьвяты, ці перанос, перайменаваньне сьвятаў), назваў краін (Беларусь/БелОруССія) - гэта спрадвечная тактыка масквы па этнацыду іншых народаў. Прычым усё робіцца і рабілася адміністратыўна праз мясцовых калябарантаў.
  • ром
    07.07.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў4

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны6

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск22

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber17

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў4

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць