Усяго патроху2828

Коля-сек'юрыці, Цяцерын з торбамі і доктарка з Беленькім. Як выглядала світа Лукашэнкі на «Славянскім базары» ВІДЭА

11 ліпеня Аляксандр Лукашэнка з'явіўся на адкрыцці «Славянскага базару ў Віцебску» ў суправаджэнні характэрнай кампаніі. Відэа зняў адзін з гледачоў фестывалю, піша reform.news.

На кадрах бачна, што Лукашэнка заходзіць у Летні амфітэатр у суправаджэнні аховы на чале з сынам Мікалаем, за імі ідуць вышэйшыя чыноўнікі, у тым ліку старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін. Гэтая карцінка трапіла і ў афіцыйную хроніку.

 

Цікавыя персанажы знаходзіліся за спінамі аховы. Набліжаны бізнесмен Сяргей Цяцерын цягнуў у руках сумкі і пакеты з сімволікай фестывалю. Ён не быў у гарнітуры, як іншыя суправаджаючыя, а абраў стыль «кэжуал». 

@nashaniva Як дзіўна выглядае світа Лукашэнкі на «Славянскім базары» #нашаніва #беларусь #лукашенко #беларусьновости #политика #александрлукашенко ♬ Funny - Gold-Tiger

Далей ішла асабістая лукашэнкаўская доктарка Святлана Канашэнка ў ружовым касцюме. Яна адказвала за шпіца Умку пад кодавым псеўданімам Беленькі і несла яго на руках. Побач з ёй ішла прэс-сакратарка Наталля Эйсмант.

Каментары28

  • Лучшыя людзі і сабакі
    15.07.2024
    Эліта канцлагеру
  • Витебск
    15.07.2024
    Бал сатаны...
  • Есці ў галаву
    15.07.2024
    Базар - гэта вельмі трапная назва, якая характарызуе і культурны ўзровень "эліткі", і яе жыццёвыя прыярытэты.

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў8

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Мае сваю кватэру ў 23 гады, але марыць яе прадаць і з’ехаць. Усяму віной 65-гадовы сусед-фізкультурнік зверху4

У Каардынацыйнай радзе прапануюць увесці абавязковы паліграф для дэлегатаў11

Беларуска везла праз мяжу $25 000 і пайшла на чырвоны калідор — але скончылася штрафам і канфіскацыяй17

«Крыўдна? Не тое слова». Дзяўчыну на гламурным BMW падбіў іншы кіроўца16

Пуцін: Пытанне ўкраінскіх тэрыторый павінна вырашацца на рэферэндуме26

На Камароўцы заўважылі гіганцкую чаргу

Названыя 10 самых недарагіх краін для пераезду1

Пуцін не бачыць сэнсу ў сустрэчы з Зяленскім 4

«Першы месяц мяне шакаваў». Беларуска распавяла, колькі зарабляе на здачы кватэры на суткі ў Гродне10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў8

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць