Грамадства55

«Мяне купілі за $680». Беларусы расказалі, як трапілі ў рабства ў Расіі

Беларусы Віктар, Аляксандр і Васіль некалькі месяцаў былі вымушаныя жабраваць у Падмаскоўі. Яны расказалі свае гісторыі ў новым выпуску ютуб-праекту «Внутри». Як адзначае адвакат Аляксандра і Віктара Настасся Цюняева, усіх мужчын аб'ядноўвае адзінота, адсутнасць падтрымкі і веры ў тое, што яны некаму патрэбныя, што могуць выйсці на працу і зарабіць грошы.

Віктар пасля вызвалення. Скрын відэа: sasha_sulim_channel / YouTube

Як патрапілі ў рабства

Як расказвае жыхар Салігорска Васіль, ён быў дома, калі яму патэлефанавала жанчына Наталля з незнаёмага нумару і прапанавала папрацаваць два-тры месяцы ў Маскве.

avery Beggary Працоўнае рабства Жабрацтва Трудовн рабство. Попрошайничество
Васіль. Скрын відэа: sasha_sulim_channel / YouTube

«Я спытаў, якая работа. Яна адказала, што няцяжкая. Трэба стаяць з плакатам. Я падумаў, што трэба рэкламаваць нейкую прадукцыю і пагадзіўся», —

згадвае мужчына і расказвае, што ён на пенсіі, жыве адзін, жонка памерла два гады назад. Сын працуе ў Пецярбургу. Пра свае планы паехаць ён расказаў сястры, якая прасіла яго не ехаць.

Праз некалькі тыдняў Наталля прыехала за Васілём і адвезла яго ў Мінск. Пазней ён патрапіў у Балашыху.

Па словах жыхара Гомеля Віктара, аднойчы вечарам да яго падышлі некалькі чалавек «цыганскай нацыянальнасці» і прапанавалі як і Васілю, няцяжкую працу ў Маскве — стаяць з плакатам.

Labor slavery Beggary Працоўнае рабства Жабрацтва Трудовн рабство. Попрошайничество
Віктар. Скрын відэа: sasha_sulim_channel / YouTube

Па словах Віктара, сям'і ў яго няма. Ёсць сястра, якая жыве з сям'ёй у Малдове. Сам ён ніколі не быў жанаты. Жыў у інтэрнаце завода, дзе працаваў. Але з працы звольнілі за прагулы. Калі патрапіў у ЛТП, то выпісалі з інтэрната. Апынуўся на вуліцы. За крадзеж адседзеў 10 месяцаў. Пасля бамжаваў. На прапанову пагадзіўся, і ўжо на наступны дзень яго адвезлі ў Балашыху.

«Цыган ці цыганка» прапанавалі працу і іншаму жыхару Гомеля Аляксандру. Па словах мужчыны, ён мае дачку і сына, але з імі не камунікуе. «Я пакрыўдзіўся на іх. Усё адпісаў дачцы, а сам сышоў у горад. І там жыў. Потым сустрэў жанчыну і з ёй жыў. Выпіваў».

У адрозненне ад іншых, Аляксандру прапанавалі па відэасувязі пагаварыць з будучай працадаўцай.

«Жанчына прыемная. Добра размаўляе. Спытаў, што буду рабіць. Адказала, што нічога цяжкага. Проста буду стаяць з плакатам і рабіць рэкламу», — расказвае мужчына.

У той жа вечар яго пасадзілі ў маршрутку да Масквы.

Labor slavery Beggary Працоўнае рабства Жабрацтва Трудовн рабство. Попрошайничество
Аляксандр. Скрын відэа: sasha_sulim_channel / YouTube

Як працавалі

Усе мужчыны апынуліся ў аднаго «працадаўцы» — Наталлі Бутэнка. Яны ўсе жылі разам у адной кватэры з жанчынай, яе былым мужам Анатолем і сяброўкай Ірынай. Следчым Наталля пазней расказала, што сама таксама жабравала. А пазней вырашыла арганізаваць «бізнэс».

Мужчыны сцвярджаюць, што кармілі іх «нармальна». Спалі на падлозе на матрацах.

Як згадвае Аляксандр, калі ён прыехаў у кватэру, гаспадыня накарміла яго і паклала спаць.

«Я прачнуўся вечарам. Прыходзяць людзі. Адзін, другі. Ніхто са мной не кантактаваў. Я хацеў распытацца. Але ўсе былі запалоханыя і маўчалі. «Сам усё ўбачыш», — расказвае мужчына.

На наступны дзень гаспадыня пайшла разам з ім у краму і набыла куртку, штаны, абутак. А старое адзенне забрала і выкінула. Калі вярнуліся дахаты, Аляксандр папрасіў вярнуць пашпарт. Жанчына яму адмовіла.

«Яна пачала на мяне крычаць. Я пытаюся: «Жанчына, чаго ты на мяне крычыш? Яна адказвае: «Ты мой. Я купіла цябе за 60 тысяч ($680 у эквіваленце — «НН»). Спачатку ты іх адпрацуеш, а потым едзь куды хочаш».

Работа ва ўсіх мужчын заключалася ў тым, каб з плакатам прыкладна аднаго зместу («Памерла дачка, засталося трое ўнукаў. Дапамажыце») стаяць каля магазіна і жабраваць. На плакаце таксама быў здымак невядомай жанчыны.

«Кожны дзень а палове на дзявятую выязджалі і да гадзін дзевяці, бывала і да дзесяці вечара стаялі. Кожныя тры гадзіны ёй званілі — яна кожнаму купіла тэлефон. Гаварылі якая сума. Чым меншая сума, тым больш сваркі і пагроз», — згадвае Аляксандр.

Па словах мужчын, за дзень яны маглі сабраць да 10 тысяч расійскіх рублёў ($115 у эквіваленце — «НН»). Працавалі з адным выходным. Заробленае яны аддавалі Наталлі. Куды сыходзілі грошы, следства пакуль не высветліла.

Тых, хто мала прыносіў грошай, жанчына біла. «У яе была палка, заматаная скотчам. Яна ёй біла. А аднаму пагражала завесці ў лес і закапаць, што мала грошай прыносіць. … Хто правініўся, працуе без выходных. У выходныя мы займаліся прыборкай. Яна нас прымушала», — расказвае Аляксандр.

Па словах мужчыны, яны не аказвалі ніякага супраціву, бо Наталля іх запужала сваімі расповедамі пра сувязі ў паліцыі. «Я думаў, пайду ў паліцыю, а ў яе сувязі там. Я скажу, што знаходжуся ў рабстве, а мяне ў лес адвязуць і закапаюць».

Вызваліцца з рабства мужчынам дапамагла арганізацыя «Альтэрнатыва».

Як згадвае Віктар, аднойчы да яго падышла жанчына і расказала пра існаванне «Альтэрнатывы». Ён пагадзіўся на дапамогу.

Цяпер Наталля Бутэнка знаходзіцца ў следчым ізалятары па абвінавачванні ў выкарыстанні рабскай працы. Анатоль і Ірына змаглі збегчы ад паліцыі.

Каментары5

  • Человек
    18.07.2024
    Именно поэтому всегда нужно расспрашивать у просящих подаяние о нюансах. Очень часто это разводилы либо те, кто находится под колпаком у цыганской мафии.
  • Так себе
    18.07.2024
    Імя, В любом со́циуме есть пауперы, маргиналы и неприкаянные с низким УР.
  • //
    18.07.2024
    "Следчым Наталля пазней расказала, што сама таксама жабравала. А пазней вырашыла арганізаваць «бізнэс»."
    можа хто-небудзь па образу і падобію потым таксама арганізуе такі бізнэс на суайчынніках... чаму не?

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць