Вайна77

У Расіі крытычны дэфіцыт байцоў, сфарміравалі мотастралковы полк са складу паветраных сілаў

«Гэта прыкладна, як мотастралковы полк хору Аляксандрава», — кпіць расійскі вайсковы блогер.

motorized rifle regiment of the Russian Aerospace Forces мотострелковый полк ВКС России мотастралковы полк Паветрана-касмічных сіл Расіі
Фота: Fighterbomber / telagram

На новае фарміраванне — мотастралковы полк Паветрана-касмічных сіл Расіі (ПКС) звярнуў увагу капітан ПКС Ілля Туманаў (Fighterbomber). У сваім тэлеграм-канале ён піша, што полк створаны тыдзень таму. Людзей у яго набіралі па ўсёй Расіі. Сярод іх як інжынерна-тэхнічны, так і лётна-пад'ёмны, а таксама лётны склад.

«Сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры. Здаецца, нават адзін штурман ёсць», — дзеліцца інфармацыяй ваенкар і дадае з сарказмам:

«Ваююць норм. Як усе. Усім забяспечаныя. Скаргаў няма. Усё добра. Гэта прыкладна, як мотастралковы полк хору Аляксандрава. Ну ці ДШБ (дэсантна-штурмавая брыгада — НН) ЦСКА. Павінен быць нейкі пасыл ці вывад. Але яго няма».

Выснову робіць аўтар іншага тэлеграм-канала — «Vault 8. Убежище».

Ён тлумачыць, што такія новыя фарміраванні пачалі з'яўляцца прыкладна са снежня 2023 года з-за боязі ўладаў праводзіць другую хвалю мабілізацыі ва ўмовах падрыхтоўкі пастаяннага, без аператыўных паўзаў «пазіцыйнага наступу».

У Маскве баяцца, што новая мабілізацыя прывядзе да сацыяльнага выбуху і рэвалюцыі.

У выніку «розныя рады войск выграбаюць кантрактны асабовы склад для папаўнення ці фарміравання новых падраздзяленняў і нават часцей».

Аўтар сцвярджае, што да гэтага чуў пра тое, што кантрактнікаў на флоце пераводзяць у брыгады марской пяхоты, ператвараюць каменданцкія ўзводы ў штурмавыя. Яму вядомыя выпадкі пераводу некалькіх «непатрэбных» сувязістаў у штурмавую роту, а вайскоўцаў з роты матэрыяльнага забеспячэння ва ўзвод БПЛА, бо «сувязістаў па кантракце ці мабілізацыі не з'явілася».

«Сфарміраваць з мінамётнай батарэі эвакагрупу — пасля страты матчасткі. Расфарміраваць снайперскі ўзвод снайперскай роты, каб перакінуць асабовы склад у штурмавы ўзвод»,

— прыводзіць іншыя прыклады ваенкар і дадае, што акрамя гэтага, каб захаваць колькасны склад, былі завышаныя патрабаванні да траўматызму пасля ранення як падстава для дэмабілізацыі. «У выніку маса калек у ППД (пунктах пастаяннай дыслакацыі — НН), з якіх асобныя камандзіры выграбаюць папаўненні для штурмаў».

«Усё гэта званочкі (а МСП ПКС дык наогул набат) пра тое, што альбо будзе замірэнне, альбо другая хваля мабілізацыі», — адзначае ваенкар.

Першапрычына дэфіцыту байцоў — вялізныя страты расійскай арміі. На сёння вядомыя пайменна больш за 61 тысячу забітых ва Украіне. Эксперты мяркуюць, што ўсяго на сёння расійская армія і наёмныя структуры, якія ваююць разам з ёй, панеслі страты ў прыкладна 120 тысяч забітымі і 450 тысяч параненымі. Такіх ваенных страт не несла ніводная з развітых дзяржаў свету пасля Другой сусветнай вайны.

Каментары7

  • Чел
    30.07.2024
    Работают по девизу "Как вы яхту назовёте, так она и поплывёт". Думают если назвать сброд "Сверхбойцы Специального Назначения Группа Омега", то их уже и не перестреляют как куропаток в мясном штурме. Дрон заблудится при их поиске.
  • Жвір
    30.07.2024
    Пуцін зьбірае свой "ураджай", каб "там" не было сумна. Ён увойдзе ў гісторыю, як самы тупы, але й на столькі ж фанабэрысты гаспадар Крамля, чыя састарэлая сьвядомасьць і сьветапогляд засталіся на ўзроўні года ягонага нараджэньня, ня зьведаўшы ніякай эвалюцыі. Як не разважай, а кожны крамлёўскі правіцель традыцыйна быў пакараньнем Расеі, пакараньнем расейскаму грамадзтву ды падпарадкаваным Расеі краінам, але Пуцін тут шматкроць пераўзышоў усіх і спыняцца не зьбіраецца, рэкі крыві яшчэ ня выйшлі зь берагоў...
  • Служы Бурачок
    30.07.2024
    Ёсць жа людзі, якія жывуць гэтай непатрэбшчынай. Палкі, дывізіі, ДШБ... Якія яны ўбогія.

Цяпер чытаюць

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому1

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму дыягназаў «аўтызм» становіцца ўсё больш16

Стаўленік Пуціна ў Крыме абгрунтаваў адзінства беларусаў і расейцаў цытатай Багдановіча. Што ў ёй не так11

Першая краіна Еўрасаюза забараніла ўезд Біньяміну Нетаньяху5

Па «справе Гаюна» арыштавалі заснавальніка арт-вёскі на Гомельшчыне7

Беларуска знайшла ва ўпакоўцы скумбрыю «не таго малюнку». У чым праблема?3

Расійскія самалёты лёталі каля Аляскі, ЗША падымалі знішчальнікі

Індыя папрасіла ў Трампа дазволу купляць нафту ў Ірана і Венесуэлы, каб не купляць расійскай1

«Неразуменне таго, што не ён, а Святлана цяпер цэнтральная фігура. На шкоду грамадскім інтарэсам»40

«У нас інтэрв'ю CNN не пад жэншчыну». Як беларусы каментуюць у сацсетках канфлікт Ціханоўскіх25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому1

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць