Вайна33

Датчанін, каб застацца ў Расіі, падпісаў кантракт з Мінабароны. Яго адправілі на вайну

Грамадзянін Даніі хацеў «выратавацца ад еўрапейскіх каштоўнасцяў», а цяпер судзіцца з Мінабароны з Расіі, каб вярнуцца на радзіму.

Фота: Baza

Датчанін прыехаў у Расію летам 2023 года. Знаёмым ён распавядаў, што прыняў такое рашэнне, каб «выратавацца ад іх каштоўнасцяў».

Да кастрычніка ў 32-гадовага мужчыны заканчваўся тэрмін знаходжання ў Расіі. Ён звярнуўся ў паліцыю, каб падоўжыць дакумент, але сілавікі цягнулі з адказам, а тэрмін набліжаўся.

Тады хтосьці параіў Мадсу (імя змененае) падпісаць кантракт з Мінабароны — маўляў, гэта дазволіць застацца ў Расіі.

Датчанін быў не супраць. Ён сам хацеў стаць вайскоўцам, але пры гэтым на фронт ён не збіраўся, піша Baza.

Датчанін прыйшоў у вярбовачны цэнтр «Патрыёт» і падпісаў кантракт на незнаёмай яму рускай мове. А неўзабаве ён раптам адправіўся на вайну супраць Украіны.

Мадса адправілі ў падраздзяленне, якое займаецца беспілотнікамі і дронамі на тэрыторыі акупаванай Луганскай вобласці. Па словах адваката датчаніна Рамана Пятрова, служыць Мадсу не вельмі падабаецца — асабліва з-за суседзяў з Паўднёвай Азіі, з якімі яго адправілі ў адзін бліндаж. Яны часта плююць на падлогу, што ахайнаму датчаніну не падабаецца. Акрамя таго, Мадс скардзіцца, што яго прымушаюць піць гарэлку.

У студзені 2024 года Мадсу патэлефанавалі з паліцыі і паведамілі, што яму дазволілі падоўжыць тэрмін знаходжання ў Расіі, але было ўжо позна. Датчаніна некалькі разоў дапытвалі — спрабавалі даведацца, навошта ён паехаў на вайну. Мадс тлумачыў, што не збіраўся гэтага рабіць.

Увесну датчанін падаў пазоў да Мінабароны: ён папрасіў прызнаць кантракт несапраўдным, таму што тэкст быў на расейскай мове, якой Мадс не валодае. Адпаведна, ён падпісваўся на ўмовы, якія не разумеў.

У гарнізонным ваенным судзе датчанін прайграў, у апеляцыі яму таксама адмоўлена. Са слоў адваката, Мадс — адзіны датчанін у расійскай арміі. Цяпер ён вельмі спадзяецца, што яго гісторыю заўважаць у пасольстве Даніі, дапамогуць выйграць суд з Мінабароны і вернуць дадому.

Каментары3

  • Лапата
    30.07.2024
    «Мадс не вельмі падабаецца — асабліва з-за суседзяў з Паўднёвай Азіі, з якімі яго адправілі ў адзін бліндаж. Яны часта плююць на падлогу, што ахайнаму датчаніну не падабаецца. Акрамя таго, Мадс скардзіцца, што яго прымушаюць піць гарэлку.» -dатчанін, прывыкай, гэта і ёсць рузге мір і руzкія скрэпы - пляваць, бухаць, гвалтаваць і забіваць.
  • А
    30.07.2024
    Жыццё без еўрапейскіх каштоўнасцяў - яно такое.
  • Не ўсе палі правільна запоўненыя
    30.07.2024
    Лапата, тут іншае напрошваецца, бо ў пераліку нязручнасьцяў няма ўласна вайны, толькі суседзі-азыяты. Я знаходжу, што хлопец мае пэўны разлад розуму. За гэта сьведчаць і тыя акалічнасьці, пры якіх ён увогуле апынуўся ў РФ. Супярэчнасьці ўспрыманьня ім жыцьця й выкліканыя рэакцыі не пакідаюць сумневаў.

Цяпер чытаюць

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду13

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў21

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду21

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць