Спорт22

Мінскае «Дынама» перамагло «Лудагорац», але ўсё адно вылятае з Лігі чэмпіёнаў у Лігу Еўропы

«Дынама» — «Лудагорац» — 1:0.

Фота: ФК «Дынама» Мінск

Тыдзень таму балгары на сваім полі перамаглі 2:0, а сёння ў Венгрыі, дзе беларусы праводзяць хатнія матчы, «Дынама» выйграла з мінімальным лікам 1:0, што, натуральна, не хапіла, каб прайсці ў наступны этап.

Аднак мінскі клуб працягне выступ у трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы, дзе супернікам будзе гібралтарскі «Лінкольн Рэд Імпс». «Чырвоныя чэрці» ў другім раўндзе Лігі чэмпіёнаў двойчы саступілі азербайджанскаму «Карабаху» (0:2, 0:5).

Матчы пройдуць 8 і 15 жніўня.

Калі «Дынама» пройдзе «Лінкольн», то яно як мінімум згуляе ў групавым раўндзе Лігі канферэнцый. Калі ж прайграе, то згуляе акурат у плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый. 

У сезоне 2021-2022 «Лінкольн» гуляў у групавой стадыі Лігі канферэнцый (трэцяга па статусе еўратурніру), дзе прайграў ва ўсіх шасці матчах, але перад гэтым у плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый выбіў «Рыгу» (3:1, 1:1)

У чацвер, 1 жніўня, у Венгрыі матч у адказ кваліфікацыі Лігі канферэнцый правядзе гродзенскі «Нёман». Тыдзень таму ў Румыніі ён згуляў з «Клужам» унічыю 0:0.

Каментары2

  • Ганьба
    31.07.2024
    Чэрці супраць Чырвоных чарцей
  • Жвір
    01.08.2024
    Лудагорац дужая каманда, што неаднойчы гуляла ў групах еўрапейскіх турніраў. Таму можна меркаваць, што беларускі чэмпіянат, сваім узроўнем, як мінімум, ня горшы за балгарскі, румынскі, мадзярскі... НН дарэмна ігнаруе беларускі чэмпіянат, ён варты асьвятленьня на сайце ў спартовых навінах. Магчыма, што гэта не празь ігнор, проста адсутнасьць магчымасьцяў, аднак наўрад-ці. Ціскануць дзясятак радкоў раз на тыдзень шмат не патрабуе...

Цяпер чытаюць

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем2

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярны італьянскі востраў абмяжоўвае памер турыстычных груп3

Зяленскі патлумачыў, чаму Украіна б'е па энергетычных цэлях у Расіі1

Сяброўка Віктара Лукашэнкі рыхтуецца адкрыць трэцяе бістро ў Мінску2

Што будзе з «Белвестам», які мае мільённыя даўгі?4

Ці могуць па камерах на запраўках праверыць тэхагляд і аштрафаваць?

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай42

Іван Краўцоў напісаў навуковы артыкул пра каханне, у якім падзяліўся ўласным досведам22

У Беларусі збіраюцца прадаваць блакітныя курыныя яйкі2

Пашпарт Новай Беларусі атрымалі амаль 500 чалавек37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем2

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць