Грамадства22

«Мой крык быў падобны да ляманту з фільма жахаў». Беларуска пайшла ў грыбы і наткнулася на трох мядзведзяў

Звычайны паход у грыбы ледзь не скончыўся сапраўднай трагедыяй. У ліпені мінчанка Вольга разам з сям'ёй адправілася збіраць лісічкі ў Крупскі раён і сутыкнулася з дзікімі жывёламі.

Фота: murguia / photography / Getty Images

Цяпер пра тую сустрэчу дзяўчына расказвае з усмешкай, але тады ёй дакладна было не да смеху, піша Onliner.

«Падняла галаву і за 20 метраў ад сябе ўбачыла мядзведзіцу»

Вольга час ад часу разам з мужам ездзіць збіраць грыбы. Месцы выбіраюць розныя, але ў той дзень вырашылі з'ездзіць у Крупскі раён.

«Спачатку ішла па лесе разам з сынам, але пасля мы падзяліліся. Грыбоў тым разам было мала, таму я ўвесь час глядзела ўніз, каб нічога не прапусціць.

У нейкі момант я падняла вочы і прыкладна за 20 метраў ад сябе, у ярку, убачыла кучу, якая варушылася, і ад нечаканасці войкнула. Падумала, што дзікі, але тут з пухнатай масы да мяне павярнулася мядзведжая галава. Аказалася, што гэта мядзведзіца, побач з якой былі медзведзяняты. Я іх, мяркуючы па ўсім, пабудзіла», — успамінае Вольга.

Жанчына спачатку хацела ўцячы, але падумала, што гэта толькі больш прыцягне ўвагу мядзведзіцы.

«Тут я ўбачыла, што медзведзяняты ўцяклі прэч, а сама мядзведзіца нясецца на мяне. Што было рабіць? Па-першае, падумала, што мне хана, а па-другое, пачала ўспамінаць рэкамендацыі. Так я і думала, стоячы на месцы, нават забылася пра свой нож на поясе. Мядзведзіца падбегла і стала на заднія лапы. З маім ростам у 168 см яна была вышэйшая за мяне на галаву. У выніку я проста расставіла рукі і інстынктыўна закрычала, уклаўшы ў крык усю сваю моц. Мядзведзіца, мяркуючы па ўсім, такому здзівілася і пабегла за медзведзянятамі.

Асцярожна азіраючыся, я пабегла з гэтага месца. Паралельна тэлефанавала мужу, але ў яго ўвесь час было занята. Аказалася, яму набіраў сын — ён пачуў мой дзікі лямант. Як ён пазней сказаў, крык быў падобны да ляманту з фільма жахаў. Ну а муж сказаў, што любы дзікі звер уцякае, калі чуе чалавека».

Фота: Анлайнер

Вольга кажа, што ёй пашанцавала: яна абышлася толькі спалохам. «Прыехалі дадому, адзначылі шампанскім мой другі дзень нараджэння, і ўсё было выдатна», — успамінае жанчына.

Назву мясцовасці, дзе сустрэла мядзведзя, Вольга не запомніла. У памяці захавалася толькі вёска Прошыка, міма якой сям'я ехала ў грыбы. Егер размешчанага ў гэтым раёне заказніка «Сялява» расказаў, што канкрэтна ў гэтай мясцовасці мядзведзяў ніколі не сустракаў, але ў Крупскім раёне яны водзяцца, і прэса ў цяперашнім годзе пра гэта ўжо пісала.

«Калі сустрэў мядзведзя, трэба гаварыць басам і павольна адыходзіць назад»

Выпадкі, калі беларусы нечакана сустракалі мядзведзяў у лесе, добра вядомыя. У 2023-м жыхарка Бараўлянаў убачыла мядзведзя проста падчас прагулкі па лесе побач з жылым масівам. У тым жа годзе мядзведзяў сустракалі ў Лагойскім раёне, у Калодзішчах.

Як сябе трэба паводзіць пры сустрэчы з мядзведзем, расказаў старшы навуковы супрацоўнік Бярэзінскага біясфернага запаведніка, магістр прыродазнаўства Аляксандр Рак.

«Калі сустрэў мядзведзя, сапраўды трэба гаварыць. Толькі не тонкім пісклявым голасам, а басам. Акрамя таго, трэба па сваіх слядах акуратна адыходзіць назад. Але самы ідэальны варыянт — пазбегнуць сустрэчы з мядзведзем. Каб яе не здарылася, трэба абазначаць сябе шумам: пляскаць у ладкі або свістаць. Так жывёліна цябе пачуе і адыдзе».

Каментары2

  • За медведей
    30.08.2024
    Не Фик шастать. Это их лес.
  • Вадзім
    30.08.2024
    Ну перш каб зьвяры чалавека чулі і адыходзілі, то зьбіраючы грыбы ці ягады дзяўчаты песьні сьпявалі. У піліпаўку вядома ні з песьнямі ні без песень па лесе асабліва не лазілі)) Безь мядзьведзяў зараз моўчкі прывыклі.

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны6

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск22

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber18

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць