Свет

Партугалія ў агні: краіну ахапілі лясныя пажары

Еўропа спяшаецца на дапамогу.

Фота: Bruno Fonseca / AP

Дажджлівая вясна і пачатак лета не выратавалі Партугалію ад лясных пажараў — сезон пачаўся пазней, чым звычайна, але з падвоенай сілай. У панядзелак быў адкрыты рахунак чалавечым ахвярам, і іншыя краіны Еўропы адправіліся дапамагаць Партугаліі змагацца са стыхіяй. У аўторак сітуацыя не палепшылася, піша Бі-бі-сі.

У краіне бушуюць больш за 140 пажараў. Для іх тушэння задзейнічаны 19 самалётаў, верталётаў і дронаў, амаль 900 адзінак наземнай тэхнікі і каля 3000 чалавек.

Галоўныя ачагі — на поўначы і ў цэнтры краіны. У раёне Авейру палае асабліва моцна. З-за гэтых пажараў у панядзелак закрылі галоўную аўтадарогу паміж Порту і Лісабонам.

Паводле апошніх звестак уладаў, два чалавекі загінулі пры тушэнні, больш за дзясятак пацярпелі. З некалькіх вёсак эвакуявана насельніцтва.

Пажары не рэдкасць у Партугаліі і Іспаніі, аднак навукоўцы адзначаюць, што змяненне клімату робіць іх больш маштабнымі і непрадказальнымі.

Мінулае лета ў Еўропе выдалася самым гарачым у гісторыі, як і ў цэлым на планеце. Гэты год напэўна акажацца самым цёплым у гісторыі чалавецтва, што зробіць апошняе дзесяцігоддзе рэкордна гарачым за ўвесь час назіранняў і пацвердзіць тэндэнцыю маштабнага награвання планеты, у якім вінавата чалавецтва.

Змяненне клімату разгойдвае «арэлі» надвор'я, што прыводзіць да ўзмацнення маштабаў і частоты прыродных катаклізмаў. Пакуль у Партугаліі гараць лясы, Цэнтральную Еўропу затапляе.

Для дапамогі ў тушэнні пажараў Еўропа даслала Партугаліі 8 самалётаў.

«Мы тэрмінова мабілізуем 8 пажарных самалётаў, — паведаміла кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. — Я дзякую Францыі, Грэцыі, Італіі і Іспаніі за тое, як хутка яны адгукнуліся. Вось яна, еўрапейская салідарнасць у яе лепшай праяве».

На найбліжэйшыя дні сіноптыкі абяцаюць Партугаліі захаванне гарачага і сухога надвор'я.

Пажары не сціхнуць, папярэдзілі ўлады краіны і ўвялі рэжым павышанай небяспекі на ўсёй тэрыторыі краіны да канца дня 19 верасня, «улічваючы прагноз надвор'я на бліжэйшыя некалькі дзён, які паказвае на значна ўзрастаючую рызыку лясных пажараў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў3

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер5

У ЕС і ЗША паўтара года на падрыхтоўку да вайны з Кітаем і Расіяй — галоўнакамандуючы аб'яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе9

На захадзе Польшчы знайшлі артэфакт, падобны да таго, што нарабіў шуму пры раскопках гарадзішча на Менцы8

Аляксандр Усік перамог Даніэля Дзюбуа накаўтам4

У Саудаўскай Аравіі памёр «спячы прынц», які правёў у коме 20 гадоў5

Украіна прапанавала Расіі сустрэцца дэлегацыямі на наступным тыдні2

Гэтыя простыя прадукты — альтэрнатыва бульбе. Раней беларусы елі менавіта іх7

Эксперт патлумачыў, калі варта пачынаць рабіць шэнгенскую візу, каб трапіць на адпачынак у Еўропу1

У Малдове адмовіліся рэгістраваць выбарчы блок, які правёў свой з'езд у Маскве7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў3

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць