Здароўе

Беларускіх немаўлят сталі адразу правяраць на першасны імунадэфіцыт

У Беларусі стартаваў пілотны праект Міністэрства аховы здароўя па выяўленню першаснага імунадэфіцыту. Першы этап паспяхова прайшоў у Мінску, цяпер падключаюцца рэгіёны, паведамляе тэлеканал СТБ.

Першасны імунадэфіцыт не праяўляецца ў немаўлят, пакуль дзейнічае абарона імунітэту маці. Скрынінг немаўлят дазваляе выяўляць групу рызыкі з так званым сіндромам дзяцей, якія часта хварэюць. Даследаванне дае магчымасць своечасова выяўляць праблему імунадэфіцыту, які суправаджаецца пастаяннымі інфекцыйнымі захворваннямі ў дзяцей, і, галоўнае, вырашаць яе.

«Лячэнне найбольш эфектыўна пачынаць да 3,5 месяца. Асноўным лячэннем першаснага імунадэфіцыту і падобных паталогій з'яўляецца трансплантацыя гемапаэтычных клетак. Выжывальнасць дзяцей, якім іх трансплантуюць да 3,5 месяца, складае больш за 94%, пасля 4 месяца — 60%. Таму так важна выявіць паталогію ў раннім узросце», — гаворыць загадчык цэнтралізаванай бактэрыялагічнай лабараторыі Брэсцкага абласнога скурна-венералагічнага дыспансера Максім Лапука.

За мінулы год у Беларусі на ўліку знаходзілася каля 700 дзяцей з дыягнаставаным першасным імунадэфіцытам, але, па словах спецыялістаў, рэальная колькасць яго носьбітаў вышэйшая. Для параўнання, у пачатку 2000-х было выяўлена толькі 28 выпадкаў. Скрынінг немаўлят ужо прымяняюць у ЗША, Расіі і асобных краінах Еўропы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Усе навіны →
Усе навіны

Кампаніі, якія спадзяваліся зэканоміць на ШІ, цяпер выдаткоўваюць значныя грошы на выпраўленні2

Ціханоўская: Трампу вельмі цяжка мець справу з Расіяй, але Беларусь для яго — як нізка вісячы фрукт14

У ЕС пракаментавалі заяву Трампа аб тарыфах 30%6

Прэзідэнт Ірана быў паранены падчас ізраільскіх удараў1

Блогер Сяргей Пятрухін знайшоў новую працу23

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве14

У Мінску пажаніліся 15-гадовая дзяўчына і 16-гадовы хлопец22

Мікалай-Аціла, Брыджыт-Аўрэлія, Іван-Чыемерыэ. Якія імёны для немаўлят былі самымі папулярнымі ў сталіцы, а якія здзівілі3

Рух каля Партызанскага праспекта ў Мінску перакрылі амаль на месяц1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць