Грамадства1313

Старшыня ЦВК назваў тры прычыны, чаму не хоча ставіць відэакамеры на ўчастках

Старшыня ЦВК Ігар Карпенка патлумачыў, чаму не хоча трансляваць у інтэрнэт карцінку з выбарчых участкаў — як гэта робіцца нават у Расіі. Сапраўдная прычына простая — тады б кожны мог упэўніцца, што яўка на ўчастках не такая, якую малююць фальсіфікатары. Але Карпенка прывёў тры іншыя аргументы.

Ігар Карпенка

Першая прычына — філасофская. «Трансляцыя з участку ўсяго выбарчага працэсу на працягу гэтых 12 гадзін, пакуль ідзе галасаванне, нічога не вырашае», — пераконвае Карпенка.

Другая заўвага датычыць магчымых скаргаў: «Мы ведаем прыклады, калі людзі пасля выбараў пачынаюць звяртацца: «Вось я там на камеры бачыў…». І потым пачынаюць кіламетры гэтых відэазапісаў разглядаць і ў выніку нічога не знаходзяць. Або фэйкавае відэа ўкідваюць, у цяперашніх умовах гэта таксама дапушчальна».

Трэцяя прычына тычыцца боязі ўмоўных кіберпартызанаў: «Сёння хакеры спрабуюць узломваць сістэмы і ўлазяць у сістэму відэаназірання. І гэта таксама пытанні».

«Таму я не думаю што [наяўнасць камер на ўчастках] нейкім чынам уплывае на празрыстасць выбарчага працэсу», — падсумаваў Ігар Карпенка.

Каментары13

  • ● я жартую )
    24.09.2024
    Вось Спіноза ))" Дарвіна " яму !
    Тады вядзіце падлік бюлетэняў пад камеры. Каб кожны бачыў КОЖНЫ падлічаны ліст і за каго . Кожны пабачыць і спазнае свой . Бо заўсёды магчымаі дадаць прыкметная рысы свайму . Напрыклад ужівіць асабістую будзь якую адметку ў полі дзеля галасавання. Закон гэта дазваляе . Ці скласці неяк арігінальна свой ліст . Ці намаляваць нештачка на свабодным месцы. Так робяць ў скандынаўскіх краінах .
    Вы жа заўседы робіця падлік за паўгадзіны ))) Тады ужо ніхто ня дадчэпіцца .)))
  • Шляхцич Завальня
    24.09.2024
    Так жить нельзя, они воруют наше будущее
  • У расеі не фальсіфіцыруюць вынікі выбараў
    24.09.2024
    Таму там камеры і стаяць. Бо расейцы самі ж выбіраюць сабе ўладу. У нас жа зусім іншая сітуацыя. Цыган з падтрымкі той жа расеі перавыбірае сам сабе тэрмін за тэрмінам.

Цяпер чытаюць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Украіны: Зяленскі гатовы абмяркоўваць пытанне тэрыторый, але толькі на сустрэчы з Пуціным3

«Дармаедаў» пачалі караць за няяўку на прафілактычныя мерапрыемствы19

«БелДжы» выпускае тры новыя аўто4

Лявончык пра ўцечку «Байхэлп»: Гэта не было пытанне ўзлому нашай базы. Гэта быў чалавечы фактар2

У Беларусі ёсць чатыры вёскі з насельніцтвам больш за 20 тысяч чалавек. Вось яны17

Памёр расійскі прапагандыст Вышынскі, якога Масква выменяла ва Украіны3

Ціманоўская стала чэмпіёнкай Польшчы20

Расійская альпіністка, якая тыдзень была на вышыні 7000 метраў са зламанай нагой і без ежы, загінула41

Прапагандыстка з пула Лукашэнкі пачала працаваць яшчэ і псіхолагам23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць