Аўто33

Спачатку называлі 5000 еўра, а потым стала 7500. Колькі плацяць беларусы за дастаўку аўто з Клайпеды ў Мінск альтэрнатыўнымі шляхамі

Зразумеўшы, што літоўская мытня не збіраецца ісці на саступкі, беларусы, чые аўтамабілі захраслі ў Клайпедзе, працягваюць вывозіць іх у Беларусь альтэрнатыўнымі шляхамі. Пацікавіліся, колькі каштуе дастаўка транспарту, які знаходзіцца ад Беларусі на адлегласці менш за 400 кіламетраў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Не толькі праз Грузію

У тэлеграм-чаце, які аб'ядноўвае аўтааматараў, чыя тэхніка захрасла ў Клайпедзе, налічваецца больш за тры тысячы ўдзельнікаў. Сярод іх ёсць як тыя, хто толькі чакае адпраўкі, так і тыя, чыя тэхніка знаходзіцца на шляху або ўжо дабралася да Мінска. Апошнія дзеляцца, колькі заплацілі за дастаўку альтэрнатыўным шляхам.

Самы танны з агучаных варыянтаў — 4700 еўра за дастаўку, плюс 450 еўра за партовыя паслугі ў Клайпедзе. 

Такую суму агучвае чалавек, чый аўтамабіль з Клайпеды ў Мінск даставілі праз Нідэрланды (Ротэрдам) і Расію (Санкт-Пецербург).

Фота: скрыншот з тэлеграм-чата t.me/ZapretNaVivoz2024

Іншы карыстальнік у адказ напісаў, што гэта вельмі добрая цана, бо ягоны электрамабіль па тым жа маршруце даставілі ў Мінск за 5700 еўра, хоць пачаткова агучвалі суму ў 5500 еўра.

Мяркуючы па паведамленнях, па маршруце Літва-Нідэрланды-Расія было дастаўлена нямала машын.

Выглядае, што лічба 5500 еўра за дастаўку даволі папулярная, але некаторыя называюць больш высокія лічбы — па 6000 еўра толькі за дастаўку праз Грузію, без уліку прастою ў Літве.

Фота: скрыншот з тэлеграм-чата t.me/ZapretNaVivoz2024

Так, напрыклад, адзін з карыстальнікаў заплаціў за дастаўку BMW x5 праз Грузію ў Мінск 7500 даляраў, плюс прастой у Клайпедзе — 750 еўра.

Апроч расцэнак на дастаўку, карыстальнікі дзеляцца сумамі, якія набеглі за прастой у порце Клайпеды.

Фота: скрыншот з тэлеграм-чата t.me/ZapretNaVivoz2024

Сумы розныя, многім за прастой давялося заплаціць больш за 1000 еўра, а ў некаторых нават каля 1500 еўра.

Некаторыя працягваюць чакаць

Праз тое, што дастаўка альтэрнатыўнымі маршрутамі — гэта дадатковыя 4000-5000 еўра, частка людзей выбірае варыянт пачакаць, пакуль машыне споўніцца 5 гадоў. Тады для афармлення транзіту літоўская мытня перастане патрабаваць дэкларацыю ад вытворцы. 

Фота: скрыншот з тэлеграм-чата t.me/ZapretNaVivoz2024

Нагадаем, што цяпер Літва афармляе транзіт і выпускае ў Беларусь толькі тыя аўто з ЗША, якія адпавядаюць наступным крытэрыям:

  • машыны з аб'ёмам рухавіка да 1,9 літра незалежна ад узросту аўто;
  • старэйшыя за 5 гадоў аўто незалежна ад аб'ёму рухавіка; 
  • электрамабілі і гібрыды, старэйшыя за 5 гадоў.

Каментары3

  • Ганьба
    26.09.2024
    Любоў хатаскрайнікаў да ідэалагічна няправільных аўто зашкальвае. Купляйце Джылі
  • Satan
    26.09.2024
    Як кажуць у гэтых вось інтэрнэтах... хамякоў стрыгуць! Цікава... Наўсёдзе нейкі проц капае, ці яго як лаха развялі на тупы закон, паціраючы потныя далоні... - зараз будуць грошы!
  • бабруйчанін
    26.09.2024
    На мой густ погляд калі гэта нейкія балтыпры зарабляюць то западло..даваць ім€£$ .Калі свае?? Наколькі??))Сваі
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць