Усяго патроху44

«Раз — і заходзіш чыстым». Мінчукі паказалі самаробную прыладу, якая дапамагае пазбавіцца ад бруду перад уваходам у пад'езд

У тыктоку апублікавалі відэа, дзе паказалі самаробную прыладу, здольную пачысціць абутак перад уваходам. Па сутнасці, гэта тры звычайныя шчоткі, прымацаваныя да сцяны ля пад'езда, заўважыў Telegraf.news.

Скрыншот з відэа

«Усё прадумана каля пад'езда. Раз — падышоў, пачысціў ногі, і парадак, заходзіш чыстым, акуратным. Вось так усё прыгожа ў Беларусі», — адзначыў аўтар відэа.

Каментатары пад відэа таксама выказалі свае думкі:

  • «Трэба і ў нашым пад'ездзе такое зрабіць», — напісаў адзін з карыстальнікаў.
  • «Уявіце, калі хто ў какашку ўступіў, што будзе з наступнымі?» — пажартаваў іншы.
  • «Першы пачысціць, а наступныя будуць збіраць бруд ад першага», — заўважыў трэці.

Аўтар відэа адказаў, што «не бруд чысцяць, а пясок».

Адна з карыстальніц тыктока расказала, што ў яе каля пад'езда такая шчотка стаіць ужо тры гады: «Зімой вельмі добра чысціць абутак ад снегу», — падзялілася яна.

Іншы каментатар адзначыў: «Ніколі не бачыў такога ў Беларусі, а мне ўжо восьмы дзясятак».

Многія карыстальнікі, аднак, звярнулі ўвагу, што гэтая прылада можа быць неэфектыўнай для барацьбы з вадкім брудам.

Каментары4

  • .
    27.09.2024
    Гэты аўтар "МИНСК С ВЫСОТЫ" на аватарцы з чырвона-зялёнымі браслетамі і піянерскім значком, тэлеграм з савецкай зорачкай.
    У каментах піша, што "Белоруссия" яму болей спадабаецца за "Беларусь", "СССР это всегда солидно", "Запад должен учиться у нас, а не мы у Запада. Коммунизм - математически неизбежен."
    У палітычным раздзеле свайго чата рэпосціць Азаронка, навіны пра Лукашэнку, Пуціна, Леніна.
    Іншых гарадскіх блогераў у мяне для вас не засталося 🤬
  • Цікток-додзікі
    27.09.2024
    Сунеш туды нагу - а там нехта перад табой ужо лайно з ботаў выцер... :)))
  • Лявон
    27.09.2024
    Па ўсёй Скандынавіі ўжо дзясяткі год перад кожным пад’ездам
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»5

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атакавала вайсковы завод у Чувашыі1

Ці можна есці прарослую бульбу, цыбулю і часнок?3

Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай расказаў, навошта яму званіў Борыс Джонсан4

ДАІ будзе выкарыстоўваць новыя камеры ў Мінску — для кантролю спынення і стаянкі1

Мінскую Серабранку чакаюць маштабныя змены3

Экс-палітвязень расказаў, як атрымаў мікраінфаркт падчас суда1

Мужчыну забіла маланка ў Столінскім раёне

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА19

Ізраіль перахапіў судна з Грэтай Тунберг, якое ішло ў Газу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»5

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць