Грамадства2121

Польскі суддзя-перабежчык: «Ідыёты з Беларусі ніколі гэтага не зразумеюць. Цяпер я развітваюся»

Увечары пятніцы ў блогу польскага суддзі Томаша Шміта з'явіліся дзіўныя допісы на польскай і рускай мовах, звярнуў увагу Reform.news.

Фота: БелТА

«Яны заб'юць мяне за гэта» — гаварылася ў адным з іх. Мяркуючы па адказах, блог у сетцы X вядзе сам Шміт.

Спачатку Шміт апублікаваў спасылку на песню нямецкага метал-гурта Erdling «Mein Element» і падпісаў: «Люблю іх».

Гэтага яму здалося недастаткова, і тады былы суддзя дадаў: «Гэтыя ідыёты з Беларусі ніколі гэтага не зразумеюць. Цяпер я развітваюся з Таўмі (магчыма, «вамі»)».

Затым допісы Шміта прынялі малазразумелы выгляд.

Ён напісаў: «Яны заб'юць мяне за гэта». Адзін з чытачоў удакладніў у яго, ці п'яны ён. «Не ў гэтай тэме», — адказаў былы суддзя.

Яшчэ адзін чытач спытаў у тым жа пасце, навошта той піша глупства.

«Гэта проста праўда. Мне напляваць на дамоўленасці», — парыраваў Шміт.

Чытач паспрабаваў супакоіць яго: «Мне таксама, але мы не можам без іх жыць. Разумею моманты сумневаў, але заўтра будзе лепш». На што Шміт груба адказаў фразай, якую можна перавесці так: «Выкінулі рускага». На ўдакладненні Шміт больш не адказваў.

Адзначыўся ён і ў іншых каментарах пад сваімі пастамі (аўтаматычны пераклад з польскай):

«Пляваць на гэта. Я яшчэ магу ім разбурыць гэтую дзяржаву».

«Мае за мной. Цяпер ім проста хана)».

«Працую браты» (па-руску).

У каментах карыстальнікі сеткі X бурна адрэагавалі на допісы збеглага польскага суддзі. Вось толькі частка адказаў, якія ён атрымаў:

«У Польшчы нікога не пераследуюць за тое, што ён слухае нямецкія гурты». «Мядовы месяц скончыўся?». «Да пабачэння, таварыш»

«Калі ласка, перадайце ад мяне прывітанне Эмілю Чэчку, калі сустрэнецеся ў Валгале».

***

Томаш Шміт аб'явіўся ў Беларусі ў пачатку мая 2024 года. Ён даў прэс-канферэнцыю, на якой заявіў, што будзе прасіць у краіне палітычнага прытулку. У Польшчы Шміт быў замяшаны ў так званай хейтарскай афёры. Пасля ўцёкаў яго сталі падазраваць у шпіянажы. Шміт абвешчаны ў вышук, у дачыненні да яго распачатая крымінальная справа. У Беларусі ад яго імя публікуюцца прапагандысцкія матэрыялы пра сітуацыю ў Польшчы.

Раней з Польшчы ў Беларусь уцёк яшчэ адзін паляк — Эміль Чэчка. У снежні 2021 года ён дэзерціраваў з польскага войска і даваў шырокія інтэрв'ю беларускім дзяржаўным тэлеканалам пра нібыта генацыд мігрантаў на польскай мяжы. 17 сакавіка 2022 года ён быў знойдзены павешаным па месцы пражывання ў Мінску.

Каментары21

  • 28.09.2024
    Наступным разам завыіць пад Паланез Агінскага )))
  • Не нужен
    28.09.2024
    Что там? Пепел Эмиля стучится в сердце Томаша? Нормальную такую страну выбрал для эмиграции. Вроде взрослый человек, а не понимает, что диктатуры после использования обычно таких устраняют, чтобы не разболтал чего о реалиях жизни и методах работы. Да и вообще пора бы уже от пьяного тарифа на дикпики переходить, это в РБ модно.
  • Gorliwy Litwin
    28.09.2024
    мае рацыю, доўга яму, .... ,не пражыць

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам27

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць