Культура

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі назваў найлепшыя навуковыя публікацыі за 2023 год

У Каўнасе падчас канферэнцыі партнёраў Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў былі названы лаўрэаты Прэміі вядомага акадэмічнага і экспертнага форуму за найлепшыя навуковыя публікацыі 2023 года.

Вокладка да кнігі Уладзіміра Мацкевіча «Уводзіны ў філасофію».

Сёлета вядомая ініцыятыва ладзілася не ў традыцыйным навуковым фармаце — арганізатары вырашылі ўзяць паўзу для аналізу досведу і пераасэнсавання ролі і місіі Кангрэсу на сучасным этапе развіцця беларуская навукі. Аднак каманда праекта палічыла важным правесці Прэмію Кангрэса за найлепшыя навуковыя публікацыі, піша Reform.news.

Ушанаванне даследчыкаў за іх працы сёлета адбывалася ў двух кірунках: «Гісторыя» і «Гуманітарныя навукі». У намінацыі «Сацыяльна-палітычныя навукі» конкурс у гэтым годзе не праводзіўся.

Як адзначае каманда форуму, сёлета была зменена працэдура агучвання вынікаў: замест абвяшчэння імёнаў пераможцаў экспертныя рады вызначылі рэйтынгавыя спісы лепшых навуковых публікацый у Беларусі.

Такім чынам, спіс найлепшых навуковых працаў за 2023 год выглядае так.

Кірунак «Гісторыя» (манаграфіі):

Дзяніс Лісейчыкаў, Яўген Глінскі «Маджарские. Армянский род в истории Беларуси», АНИВ, 2023.

Дзяніс Марціновіч «Слюнькоў. Палітычная біяграфія», Варшава: Янушкевіч, 2023.

Андрэй Мацук «Павятовыя соймікі ў сацыяльна-палітычным жыцці Вялікага Княства Літоўскага (1697 — 1764 гг.)», Вільна: ЕГУ, 2023.

«Гісторыя» (артыкулы):

Аляксандр Казакоў «Gunpowder Revolution in the East of Europe and the Battle of Orsha, 1514». The Military Revolution and Revolutions in Military Affairs, edited by Mark Charles Fissel, Berlin, Boston: De Gruyter Oldenbourg, 2023.

Уладзімір Валодзін, Ірына Раманава «Нонканформнасць у Мінску часоў адлігі: справа Кіма Хадзеева і Эдуарда Гарачага (1962)». Беларускі гістарычны агляд. Том 30.

Яніна Рыер «The Self and the Other, or Christian Knights and Pagan Lithuanians in the Chronicles of the Teutonic Order from the Fourteenth Century» // Wschodni Rocznik Humanistyczny. T. XX (2023), No 2.

Кірунак «Гуманітарныя навукі» (манаграфіі):

Уладзімір Мацкевіч «Уводзіны ў філасофію», Варшава: Янушкевіч, 2023.

Ганна Алексяевіч «Усходне– і заходнеславянскае моўнае ўзаемадзеянне ў XIV-XVII стст», Мінск: Беларуская навука, 2023.

Аляксей Крывалап «Культурная ідэнтычнасць крэатыўных індустрый», Мінск: РІВШ, 2022.

«Гуманітарныя навукі» (артыкулы):

1. Улляна Верына «Russian-Language Writers in the Transnational Literary Space of Belarus in the 1920s—early 1930s: Paradoxes and the Inevitability of the Collective Project’s Failure, «Studia Białorutenistyczne», 2023, t. 17.

2. Ала Пігальская «The Concept of Localness (Tuteishaść/) in Visual Communication in Public Space in Belarus as a Source of Exclusion. In Sprawy Narodowościowe», Seria nowa, 2022(54).

3. Жанна Некрашэвіч-Кароткая «Канфігурацыі ідэнтычнасці і герменеўтычныя перспектывы Carmen de bisonte: да 500-годдзя апублікавання паэмы Мікалая Гусоўскага». In: Białorutenistyka Białostocka, 2022, t.14.

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (International Congress of Belarusian Studies) — штогадовы акадэмічны і экспертны форум даследчыкаў Беларусі і рэгіёна Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Ён быў заснаваны прадстаўнікамі беларускай і літоўскай грамадскасці ў 2010 годзе з мэтай інтэграцыі даследчыкаў і экспертаў у палітычнай, сацыяльнай і гуманітарнай сферах, спрыяння больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных і грамадскіх асяродках краін рэгіёну і свету. Кангрэс з’яўляецца самай прадстаўнічай штогадовай акадэмічнай і экспертнай падзеяй Беларусі, у працы якой прымаюць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследавання грамадства, палітыкі і культуры Беларусі.

Сёлета замест звыклага навуковага фармату ў Каўнасе 26—28 верасня была праведзена канферэнцыя партнёраў для рэфлексіі над досведам Кангрэса 2011-2023 гадоў і выпрацоўкі яго стратэгіі і місіі на будучыню.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Украіны: Зяленскі гатовы абмяркоўваць пытанне тэрыторый, але толькі на сустрэчы з Пуціным3

«Дармаедаў» пачалі караць за няяўку на прафілактычныя мерапрыемствы19

«БелДжы» выпускае тры новыя аўто4

Лявончык пра ўцечку «Байхэлп»: Гэта не было пытанне ўзлому нашай базы. Гэта быў чалавечы фактар2

У Беларусі ёсць чатыры вёскі з насельніцтвам больш за 20 тысяч чалавек. Вось яны17

Памёр расійскі прапагандыст Вышынскі, якога Масква выменяла ва Украіны3

Ціманоўская стала чэмпіёнкай Польшчы20

Расійская альпіністка, якая тыдзень была на вышыні 7000 метраў са зламанай нагой і без ежы, загінула41

Прапагандыстка з пула Лукашэнкі пачала працаваць яшчэ і псіхолагам23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць