Эканоміка11

У Беларусі пачалі выпускаць сыр з белым труфелем

У пачатку мінулага месяца Верхнядзвінскі масласырзавод абвясціў пра выпуск навінкі — сыру Tartufo з даданнем італьянскага белага труфеля, заўважылі «Народныя навіны Віцебска».

Як сцвярджаюць на прадпрыемстве, новы гатунак сыру вылучаецца вытанчаным тонкім водарам, далікатным сметанковым смакам з мноствам водарных і смакавых нюансаў. У ім можна адчуць кветкавыя ноткі, арэхавае адценне, мускус і нават водар вільготнага ад расы падлеску раніцай.

Згодна са звесткамі з каталога масласырзавода, Tartufo — гэта паўцвёрды сыр расійскай групы з маленькімі вочкамі. Сыр спее ўсяго 60 сутак.

Рэцэптура сыроў гэтай групы была распрацаваная ў 1960-я гады ў СССР. Вырабляюцца яны з пастэрызаванага каровінага малака з дадаваннем малаказгортвальнага сычужнага фермента і закваскі мезафільных малочнакіслых бактэрый. Сыр паўцвёрды, жоўтага колеру, на зрэзе відаць карункі з дробных вочкаў.

Белы труфель у шэрагу краін лічыцца далікатэсным ядомым грыбом. Ён таксама выкарыстоўваецца для вытворчасці аліўкавага алею, сыроў і каўбас. Прыкладны кошт белага труфеля — 6 еўра за грам.

У крамах Віцебска гэты сыр пакуль знайсці не ўдалося. Адсутнічае ён і ў прайс-лісце прадпрыемства, які, падобна, абнаўляўся апошні раз у красавіку. Таму цану навінкі назваць складана.

У Беларусі, дарэчы, ужо выпускаюць сыр з чорным труфелем — гэта «Кронес» ад гродзенскага «Малочнага свету».

Кілаграм гэтага сыру каштуе 54 рублі 44 капейкі. Аднак варта ўлічваць, што белы труфель каштуе даражэй за чорны ў 5-6 разоў.

Каментары1

  • умка
    02.10.2024
    для прынца колі?

Цяпер чытаюць

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас17

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Усе навіны →
Усе навіны

Пасольствы Францыі і Швейцарыі зрабілі адвэнтавы каляндар проста са сваіх вокнаў5

У Мінску вырашаюць пытанне з пусткамі ў Каменнай Горцы і Дамброўцы — замест іх могуць з'явіцца паркоўкі1

Жлобінскі мясакамбінат выпусціў каўбаскі з клубніцамі

Life правёў рэбрэндынг1

Як у Брэсце адкрывалі таблічку з QR-кодам — з чыноўнікамі, святаром і школьнікамі ў стойцы «зважай!»4

У Мінску адбыўся суд, аналагічны выпадку з кватэрай Долінай. Як ён скончыўся?6

Сустрэча Зяленскага з Уіткафам у Бруселі скасаваная5

У Беларусі пачнуць прадаваць аўто пад новай маркай Zubr10

61‑гадовую фларыстку з Наваполацка асудзілі за палітыку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас17

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць