Свет55

Ізраіль атакаваў расійскую авіябазу ў Сірыі. Там знаходзілася зброя для «Хезбалы»

Па інфармацыі крыніц выдання Bild і відавочцаў, Ізраіль уначы нанёс серыю бомбавых удараў па адзінай у Сірыі расійскай авіябазе Хмеймім, каб знішчыць партыю іранскай зброі, якая прызначалася ліванскай «Хезбале».

Кадр імавернага бомбавага ўдару ізраільскіх самалётаў па расійскай авіябазе Хмеймім у Сірыі. Фота: Bild

Мінулай ноччу побач з адзінай расійскай авіябазай у Сірыі прагрымела серыя магутных выбухаў. Такім чынам Ізраіль спрабаваў знішчыць партыю іранскай зброі, якую планавалі даставіць баевікам «Хезбалы» праз расійскую базу, паведамляе выданне Bild.

На фатаграфіях і відэа, знятых відавочцамі ў сірыйскім горадзе Джэбла, былі бачныя магутныя выбухі з боку расійскай авіябазы Хмеймім, якая знаходзіцца за пяць кіламетраў ад горада. Праз некаторы час пасля серыі выбухаў члены руху «Хезбала» і сірыйскія журналісты паведамілі, што самалёты Ізраіля атакавалі расійскую базу.

«Ізраільская атака была накіравана на склад унутры расійскай базы Хмеймім. Ізраіль разбамбіў базу праз гадзіну пасля прыбыцця на яе іранскага самалёта грузавой авіякампаніі Qeshm Fars Air», — напісаў журналіст сірыйскай тэлерадыёкампаніі Syria TV Абдулла аль-Муса, перадае Bild.

Па інфармацыі адной з крыніц выдання, іранскі самалёт прылятаў на расійскую базу а 10-й раніцы ў сераду і пакінуў аэрадром а 5-й гадзіне вечара, за восем гадзін да начных атак Ізраіля. Прычынай нападаў стаў груз, які перавозіўся пад выглядам гуманітарнай дапамогі для ліванцаў.

Але па іншых звестках, іранская зброя магла быць знішчана за 700 метраў ад расійскай базы, дзе яна захоўвалася пасля дастаўкі іранскім самалётам. Расія пры гэтым спрабавала збіць ізраільскія ракеты, але беспаспяхова.

Каментары5

  • Ганьба
    03.10.2024
    Калі дакладна не вядома, ці атакаваў Ізраіль менавіта авіябазу, навошта пісаць такі загаловак?
  • Бывалы
    03.10.2024
    Мачыць рашысцкую гадзіну па ўсім свеце, так и есть, из нескольких сотен ракет, запущенных Ираном, Израиль с помощью США сбил практически все. А российское ПВО не в состоянии даже сбить десяток ракет, выпущенных Израилем. Это лучшая реклама западным технологиям и их средствам ПВО.
  • Клод Джамаль
    03.10.2024
    Ай, красавцы, ай молодчаги. И разрешение для нанесения удара не спрашивали. :) Так и Украине надо действовать.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы64

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы

Усе навіны →
Усе навіны

«У калоніі цанілі праграмы прапагандысткі Скабеевай». Былы палітвязень Яўген Меркіс расказаў, як выжываў за кратамі1

У шатландскім лесе «афрыканскае племя» стварыла ўласнае каралеўства3

Беларуска атрымала польскую візу, але не пачала па ёй ездзіць да закрыцця мяжы. Ці пусцяць яе цяпер у ЕС?

Джо Байдэн пасля заканчэння прэзідэнцтва перажывае фінансавыя праблемы12

Літоўскія ўлады адмаўляюць, што баявы дрон, які ўпаў у Літве, запусцілі з Беларусі1

17-гадовая беларуска, затрыманая за запуск дрона ў Варшаве, прыехала ў Польшчу ўсяго некалькі дзён таму15

Баявы дрон, які ў канцы ліпеня праляцеў над Вільняй, запускаўся з Беларусі?1

Саша Раманава набыла дом у Ірландыі за 370 тысяч еўра24

«Беларусы — карыслівыя, неспагадлівыя, сабе наўме. А вось, мы і такія»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы64

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць