У Польшчы беларуса затрымалі з кантрабанднымі цыгарэтамі і кулямётам
Мужчыну пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Супольнымі высілкамі паліцэйскіх з Адвоцка, а таксама супрацоўнікаў упраўлення ў Беластоку затрымалі 35-гадовага грамадзяніна Беларусі. Мужчына меў агнястрэльную зброю ў выглядзе кулямёта ППС і цыгарэты без неабходных акцызных марак.

Фота: Otwock.policja.gov.pl
Па гэтым факце заведзена крымінальная справа. Мужчыну пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі. Суд пастанавіў забараніць мужчыну выязджаць з краіны. У яго забралі пашпарт і адправілі пад нагляд паліцыі.
Цяпер чытаюць
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары