Улада77

Лукашэнка даручыў распрацаваць закон аб праходжанні ў Беларусі альтэрнатыўнай службы

Такое даручэнне было дадзена 18 лютага пасля даклада дзяржсакратара Рады бяспекі Леаніда Мальцава.

Аляксандр Лукашэнка даручыў распрацаваць закон аб праходжанні ў Беларусі альтэрнатыўнай службы ў адпаведнасці з 57-м артыкулам Канстытуцыі краіны. Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, такое даручэнне было дадзена 18 лютага пасля таго, як кіраўнік дзяржавы заслухаў даклад дзяржсакратара Рады бяспекі Леаніда Мальцава.

«Кіраўнік Рады бяспекі адзначыў, што «па гэтай тэме шмат розных інсінуацый». «Між тым у Беларусі альтэрнатыва тэрміновай службы дзейнічае. Напрыклад, акрамя тэрміновай службы, ёсць служба ў рэзерве, якая з`яўляецца альтэрнатыўнай, — сказаў Леанід Мальцаў. — Юнакі таксама атрымліваюць воінскія спецыяльнасці на ваенных факультэтах і ваенных кафедрах у навучальных установах, а затым тэрмін іх службы складае ўсяго шэсць месяцаў».

Мальцаў таксама праінфармаваў аб дзейным механізме вызвалення ад тэрміновай службы. Рашэнне аб вызваленні на законных падставах ад службы можа прымаць прэзідэнт. Адпаведна штогод выдаецца ўказ, на падставе якога даюцца адтэрміноўкі, у тым ліку для тых грамадзян, якія па сваіх рэлігійных перакананнях не могуць браць у рукі зброю. Як сказаў Мальцаў, гэта 50—60 чалавек штогод за час прызыву.

На паведамленне аб тым, што Лукашэнка даручыў падрыхтаваць закон аб альтэрнатыўнай службе, ужо адрэагавала грамадзянская кампанія «За альтэрнатыўную грамадзянскую службу ў Беларусі».

Яна вітала рашэнне кіраўніка дзяржавы. «Мы разлічваем на тое, што працэс падрыхтоўкі законапраекта будзе публічным, будзе забяспечана магчымасць удзелу грамадскіх зацікаўленых суб`ектаў у распрацоўцы законапраекта, а таксама, што тэкст законапраекта будзе распрацаваны ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, з улікам мадэльнага закона СНД «Аб альтэрнатыўнай (пазавайсковай) службе», — гаворыцца ў заяве грамадзянскай ініцыятывы.

У дакуменце нагадваецца, што сённяшняму рашэнню прэзідэнта папярэднічалі суды над Дзмітрыем Смыкам, Андрэем Цянютам, Іванам Міхайлавым, Яўгенам Якавенкам, якія настойвалі на рэалізацыі права на альтэрнатыўнае праходжанне ваеннай службы і рэалізацыі артыкула 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Судовыя працэсы атрымалі шырокі грамадскі рэзананс.

Кампанія «За альтэрнатыўную грамадзянскую службу ў Беларусі» таксама нагадала, што 26 студзеня старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Пётра Міклашэвіч публічна заявіў аб неабходнасці прыняцця закона аб альтэрнатыўнай службе.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі12

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас масіраванага ўдару па Украіне расійская ракета трапіла па амерыканскай кампаніі5

«Такога ў Мінску больш няма». За права купіць кватэру ў гэтым доме людзі заплацілі 7 тысяч рублёў6

У Германіі асуджаны неанацыст змяніў пол. Цяпер яго павінны адправіць у жаночую турму — немцы ў шоку14

Качанава: З задавальненнем пачытала Захара Прылепіна. А з любімага — Пушкін, Талстой і праваслаўная літаратура24

Беларускія блогеры-мільённікі, з якімі змагаецца Бондарава, далі канцэрт у акупаваным Крыме14

Дроны ўдарылі па расійскіх рэгіёнах: пажар на НПЗ у Навашахцінску і пашкоджанні энергасістэмы ў Варонежскай вобласці

Расія нанесла масіраваны ўдар па Украіне3

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі1

Ізраільская армія пачала аперацыю па акружэнні Газы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі12

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць