Грамадства

У Гомелі будуць разглядаць заяву аб амністыі для палітзняволенай Алены Гнаўк

У суддзе Чыгуначнага раёна Гомеля на 10 кастрычніка запланавана пасяджэнне, дзе ў якасці падсуднай пазначаная палітзняволеная Алена Пятроўна Гнаўк. Сутнасць пасяджэння — разгляд заявы або хадайніцтва аб прымяненні амністыі. Весці працэс будзе Мікалай Крупадзёраў, піша «Гомельская вясна».

Алена Гнаук.

Пакуль незразумела, чаму разгляд будзе адбывацца ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля, калі апошняе вядомае месца ўтрымання Алены Гнаўк — гэта калонія № 24 для паўторна асуджаных у Зарэччы Рэчыцкага раёна. Магчыма, яе з нейкай нагоды перавялі ў калонію № 4, якая якраз знаходзіцца ў Чыгуначным раёне Гомеля.

У траўні Гнаўк павінны былі перадаць у калонію ў Зарэчча лекі, бо яна мела праблемы са здароўем. Але перадаць гэтыя лекі не атрымалася і надалей звестак ад яе не было. Магчыма, здароўе жанчыны пагоршылася і яе перавялі ў калонію № 4 пасля таго.

67-гадовую Алену Гнаўк, актывістку з Пружан, судзілі ўжо чатыры разы. Першы раз яе асудзілі на два гады «хатняй хіміі» па так званай «карагоднай справе» у Берасці. Пасля — яшчэ на адзін год абмежавання волі без накіравання ў карную ўстанову за «абразу Лукашэнкі».

У 2022 годзе Гнаўк затрымалі, арыштавалі на 15 сутак за «парушэнне рэжыму адбыцця пакарання» і завялі крымінальную справу паводле двух артыкулаў: 367 (паклёп на Лукашэнку) і 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь). Паводле гэтай справы жанчыне прысудзілі 3,5 гады калоніі агульнага рэжыму.

Ужо ў калоніі на палітзняволеную завялі новую крымінальную справу — гэтым разам за «непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі карнай установы». У выніку ёй прысудзілі яшчэ год зняволення і этапавалі з гомельскай калоніі ў Зарэчча.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай20

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Усе навіны →
Усе навіны

«Забярыце дадому з разбітай галавой». Беларуска паскардзілася, што сыну не выклікалі хуткую ў школе4

Навукоўцы ўпершыню зафіксавалі спарванне леапардавых акул. Аказалася, што ўдзельнічаюць самка і адразу два самцы ВІДЭА1

«Хутка ўбачыце мяне ў парыках». Маргарыта Сіманьян заявіла, што лечыцца ад раку6

«Усё, чаго я хацела дасягнуць у жыцці, я зрабіла ў Польшчы». Легкаатлетка Жодзік расказала пра Беларусь, перамогу і свой ганарар22

У Мінску пабудуюць дзве новыя дарогі, якія стануць дублёрамі Партызанскага праспекта

У Мінску адкрылі Вышэйшую партыйную школу23

Як будзе выглядаць падземны пераход на Інстытуце культуры каля Акадэміі кіравання2

«Рэч тут не ў Беларусі». Лукашэнка назваў закрыццё Польшчай мяжы недружалюбным палітычным крокам супраць Кітая26

Сіноптыкі анансавалі першыя замаразкі і пахаладанне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай20

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць