Культура77

Праграма фестывалю Pradmova ў Берліне

19—20 кастрычніка ў Берліне, у прасторы Hotel Continental — Art Space in Exile па адрасе Elsenstraße 87 адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova, які працягне традыцыю інтэлектуальных размоў, дыскусій і літаратурных сустрэч.

Асноўныя тэмы фестывалю закранаюць пытанні сучаснага грамадства і культурнай ідэнтычнасці: трансфармацыя інстытута грамадзянства ў аўтарытарнай Беларусі, моўная дыскрымінацыя і практыкі супраціву, паведамляе Bellit.info.

Фестываль распачнецца ў сёння з урачыстага адкрыцця і прэзентацыі выставы пераможцаў конкурсу маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі ART PRADMOVA.

Дыскусія «Новае аўтарытарнае грамадзянства: канфармізм, эміграцыя, супраціў?» з удзелам экспертаў Аляксея Братачкіна, Віктара Шадурскага, Алены Агарэлышавай будзе прысвечаная аналізу таго, як грамадства Беларусі змяняецца пад ціскам рэпрэсій і як гэтыя змены ўплываюць на грамадзянскія правы і абавязкі.

На фестывалі будуць прадстаўленыя беларускія і міжнародныя праекты: адбудуцца прэзентацыя самвыдат-зіна Pamyłka, прысвечанага прыродазнаўчым і тэхнічным навукам, дыскусіі пра беларускі пераклад «Іліяды» і пераклады беларускай літаратуры на замежныя мовы, літаратурныя сустрэчы з аўтарамі, якія працуюць у розных жанрах — ад паэзіі да драмы і аўтафікшн.

Юля Цімафеева прадставіць сваю паэзію і драматургію, што стане нагодай для дыскусіі пра ўспрыманне беларускай літаратуры ў Еўропе; а «Вольныя купалаўцы»пакажуць спектакль «Зэкамерон» паводле рамана Максіма Знака, напісанага ім у зняволенні.

На берлінскай PRADMOVA адбудзецца шэраг імпрэз з удзелам Альгерда Бахарэвіча, у тым ліку абмеркаванне нямецкага перакладу рамана «Сабакі Эўропы» і прэзентацыя новай кнігі «Папяровы голем», што абяцае стаць адной з яркіх літаратурных падзей фестывалю. Асобнай падзеяй стане і дыскусія «Песні любові і нянавісці» з удзелам Святланы Алексіевіч і Альгерда Бахарэвіча. Мадэратарам выступіць Андрэй Хадановіч. У часе размовы ўдзельнікі абмяркуюць, як у сучасным свеце, напоўненым нянавісцю і канфліктамі, творцы выкарыстоўваюць свой голас, каб выказаць бязмежную любоў і расчараванне, гнеў і надзею.

Фестываль працягнецца ў нядзелю 20 кастрычніка. Асаблівая ўвага будзе нададзеная тэме палітычных рэпрэсій і літаратуры, створанай у экстрэмальных умовах. Панэльная дыскусія «Еўрапейскі Паноптыкум ХХІ стагоддзя» будзе прысвечаная асэнсаванню досведу турэмнага зняволення і гвалту ў сучаснай Беларусі ў параўнанні з еўрапейскімі рэпрэсіўнымі практыкамі ХХ стагоддзя.

На працягу двух дзён PRADMOVA стане пляцоўкай для актыўнага абмеркавання сучасных выклікаў для беларускай культуры, а таксама праблем, звязаных з правамі чалавека і свабодай слова.

Удзельнікі і ўдзельніцы змогуць паглыбіцца ў літаратурныя і інтэлектуальныя пытанні, сустрэцца з вядучымі аўтарамі, сярод якіх Праграма фестывалю ўключае і музычныя імпрэзы, у тым ліку канцэрт Лявона Вольскага і Ketevan.

Асобнай падзеяй фестывалю стане варштат «Voices Unbound: стварэнне зінаў на тэмы мовы і небінарнасці», арганізаваны ініцыятывамі Fem*Bridging Cultures, Europäische Medien Initiative і Fem.Cultural Network. Удзельнікі і ўдзельніцы гэтай сустрэчы змогуць паглыбіцца ў тэму небінарнасці мовы і творча адлюстраваць свае разважанні ў форме зінаў.

Праграма цалкам даступная на сайце pradmova.eu

Месца правядзення: Берлін, прастора Hotel Continental — Art Space in Exile па адрасе  Elsenstraße 87 (звярніце ўвагу, што некаторыя мерапрыемствы пройдуць у іншых лакацыях).

Каментары7

  • 1
    12.10.2024
    Што ж, Беларусь засталася ззаду. Прыйшоў час для пытанняў засваення замежнай дапамогі. Выхад небінарных збачэнцаў і моўных паліцэйскіх - цалкам зразумелы асяродак для еўрапейскіх спонсараў. І цалкам адарваныя ад беларускае рэальнасці тэмы.

    Цікава, што было б
  • Сьпікерка-філялягіня
    12.10.2024
    А Ціханоўская прыедзе на адкрыццё ў Бэрлін з прамовай да "радных" і ўручэннем брэжнеўскіх узнагарод? Не хочацца марнаваць грошы на квіткі.
  • 22
    12.10.2024
    Цікава, ці будуць запрошаныя на моўныя дыскусіі філолагі і мовазнаўцы, кшталту Вінцука Вячоркі. Ці дыскусіі не плануецца, бо вынікі яе ўжо загадзя вядомыя,як на беларускіх выбарах

Цяпер чытаюць

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр унутраных спраў Польшчы лічыць малаверагоднымі перамовы Варшавы і Мінска3

Украінскі «Фламінга» знішчыў першы расійскі аб'ект4

Модзі заклікаў Пуціна да хутчэйшага завяршэння вайны ва Украіне3

З’явіліся першыя фота меркаванага забойцы Андрэя Парубія4

Напярэдадні 1 верасня беларуска спрабавала зарабіць на шакаладках з цытатамі Лукашэнкі13

Пуцін на пасяджэнні ШАС зноў заявіў, што Захад справакаваў напад Расіі на Украіну13

«Дзве вадародныя і тры гексагенавыя бомбы, а настаўнікаў і вучняў расстраляюць». У Мінску падлетак адпомсціў дзяўчыне за адмову сустракацца3

Сабака пераплыў шырокую Прыпяць. Шырыня ракі — 100 метраў

Кошт золата абнавіў чарговы гістарычны максімум. Як даражэла золата ў гісторыі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць