Спорт

Дэбютуем на выездзе супраць Францыі, потым гульня дома з Румыніяй

Складзены календар матчаў адборачнага раўнда чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 года ў групе D, дзе будзе гуляць зборная Беларусі.

У Люксембургу ў пятніцу, 19 лютага, прайшла рабочая нарада па складанні календара матчаў адборачнага раўнда чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 года ў групе D, у якой, нагадаем, разам з беларусамі выступяць зборныя Францыі, Румыніі, Босніі і Герцагавіны, Албаніі, Люксембургу.

Як паведаміў кіраўнік беларускай дэлегацыі, намеснік Старшыні АБФФ Міхаіл Вергяенка, у выніку працяглых перамоваў прыняты наступны каляндар:

2010 год

3 або 4 верасня

Францыя — Беларусь, Люксембург — Боснія; Румынія — Албанія.

7 верасня
Беларусь — Румынія; Албанія — Люксембург; Боснія — Францыя

8 кастрычніка
Люксембург — Беларусь

8 ці 9 кастрычніка
Францыя — Румынія; Албанія — Боснія.

12 кастрычніка
Беларусь — Албанія; Францыя — Люксембург.

2011 год

25 або 26 сакавіка
Люксембург — Францыя; Боснія — Румынія

26 сакавіка
Албанія — Беларусь

29 сакавіка
Румынія — Люксембург.

3 чэрвеня

Беларусь — Францыя.

3 або 4 чэрвеня
Румынія — Боснія.

7 чэрвеня
Беларусь — Люксембург; Боснія — Албанія.

2 або 3 верасня
Беларусь — Боснія; Люксембург — Румынія; Албанія — Францыя

6 верасня
Боснія — Беларусь; Румынія — Францыя; Люксембург — Албанія.

7 кастрычніка
Румынія — Беларусь

7 або 8 кастрычніка
Боснія — Люксембург; Францыя — Албанія

11 кастрычніка
Францыя — Боснія; Албанія — Румынія.

***

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Бернд Штанге пракаментаваў прэс-службе Беларускай федэрацыі футбола каляндар гульняў наступным чынам:

«Перамовы доўжыліся пяць гадзін і былі вельмі напружаныя. У выніку прадстаўнікі ўсіх камандаў

павінны былі пайсці на вялікія саступкі.

Пачатак нам выпаў нялёгкі. Мы дэбютуем на выездзе супраць Францыі, а потым гуляем Румыніяй.

Самая вялікая праблема заключаецца ў тым, што з Албаніяй на выездзе нам прыйдзецца гуляць у сакавіку.

Тут мы былі вымушаныя пайсці на вялікі кампраміс. Я рады за заўзятараў, бо матчы ў Беларусі пройдуць пры добрых умовах надвор'я: у пачатку верасня і ў чэрвені. Перакананы, у нас добрая каманда і мы гатовыя да барацьбы».

***

На чэмпіянат Еўропы па футболе 2012 года выходзяць наўпрост пераможцы дзевяці груп

і зборная, што зойме ў сваёй групе 2-е месца, паказаўшы найлепшы вынік сярод астатніх зборных, што зоймуць другія месцы ў сваіх групах (9+1).

Астатнія чатыры пуцёўкі будуць разыграныя ў стыкавых матчах сярод зборных, што зоймуць у сваіх групах другія месцы.

Чэмпіянат Еўропы 2012 года пройдзе у Польшчы і ва Украіне, зборныя гэтых краінаў вызваленыя ад адборачных гульняў

Каментары

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»7

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць