Культура

У мінскай ратушы прэзентуюць кнігу пра «адлігу» ў БССР

19 кастрычніка (субота) а 15:00 Музей гісторыі горада Мінска запрашае ў Мінскую гарадскую ратушу на лекцыю-прэзентацыю кнігі прафесара, доктара гістарычных навук Аляксандра Гужалоўскага «У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі «адлігі» (1953—1968)», паведамляе bellit.info.

Аляксандр Гужалоўскі закране ў сваёй лекцыі найбольш значныя аспекты з жыцця беларускага грамадства перыяду «адлігі». У адных гэтая эпоха асацыіруецца з крытыкай культу асобы, рэабілітацыяй ахвяр палітычных рэпрэсій, сацыяльна-палітычнай лібералізацыяй грамадскага жыцця.

Другія лічаць галоўнымі маркерамі часу дасягненні навукова-тэхнічнай рэвалюцыі — засваенне космасу і мірнай атамнай энергіі, першыя электронныя вылічальныя машыны і аўтаматызацыю вытворчасці. Трэція згадваюць рэфарматарскую дзейнасць Хрушчова, у тым ліку дэцэнтралізацыю і пашырэнне правоў саюзных рэспублік, пераход ад галіновай да тэрытарыяльнай сістэмы кіравання, а таксама захады па паляпшэнні матэрыяльнага жыцця людзей.

Для чацвёртых эпоха «адлігі» — гэта, перш за ўсё, карыбскі крызіс, цаліна, кукурузная эпапея і праграма пабудовы камунізму. Нарэшце, пятыя ў цэнтр увагі змяшчаюць духоўнае абнаўленне грамадства, узнятая «шасцідзясятнікамі» новая хваля ў літаратуры, кінематографе, жывапісе, тэатры.

З выкарыстаннем вялікай колькасці архіўных першакрыніц, перыядычных выданняў, гістарычнай літаратуры ў кнізе разглядаецца гэты важны перыяд беларускай савецкай гісторыі. Крытыка культу асобы і рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій, асваенне космасу і мірнай атамнай энергіі, эканамічныя рэформы і паляпшэнне матэрыяльнага жыцця людзей, нарэшце, спроба фарсіраванай пабудовы камунізму незваротна змянілі беларускае грамадства. Сабраныя пад адной вокладкай разнастайныя сюжэты ствараюць стэрэаскапічную карціну жыцця тагачаснага беларускага соцыуму, раскрываюць унутраную логіку яго развіцця. Выданне разлічана на спецыялістаў-гісторыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі найноўшага часу.

Уваходны білет: 3 рублі.

Мінская гарадская ратуша
пл. Свабоды, 2А
+375 17 270 43 66
minskmuseum.by

Кнігу можна купіць праз сайт Kniger.by. А таксама ў краме ў самым цэнтры Менска: ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42 (станцыі метро Купалаўская і Кастрычніцкая), час працы з панядзелка па пятніцу з 11 да 18.30, субота з 11 да 17, нядзеля з 11 да 16.

Каментары

Цяпер чытаюць

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ6

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Былога міліцыянера асудзілі за распальванне варожасці і залічылі ў тэрарысты

ЦАХАЛ атакаваў штаб-кватэру праекта, які займаецца распрацоўкай ядзернай праграмы3

ЗША могуць ударыць па Іране тактычнай ядзернай зброяй19

Шматдзетная маці з Мінска эмацыйна растлумачыла Лукашэнку, чаму беларускі не хочуць нараджаць63

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу11

Моцна вырасла колькасць аўтамабіляў на выезд з Беларусі2

Пяскоў: Забойства Вярхоўнага лідара Ірана Хаменеі «адкрые скрыню Пандоры»13

У Фінляндыі запусцілі найбуйнейшую ў свеце пясчаную батарэю. Як гэта працуе?1

У Малдове на гей-прайдзе зноў засвяціўся «старакаталіцкі святар» з Наваградка, пра якога не было нічога чуваць больш за 5 гадоў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ6

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць