Грамадства

Аляксандру Памідораву ўжо сабралі 6 000 еўра

На дапамогу спеваку Аляксандру Памідораву, які перажывае цяпер не найлепшыя часы ў эміграцыі і зарабіў сабе хваробы на будоўлях, за суткі сабралі суму ўдвая большую за патрэбную.

Па стане на 13:00 суботы сабрана 6 163 еўра з заяўленых 3 000 еўра.

Аляксандр Памідораў з'ехаў з Беларусі ў снежні 2021 года, а цяпер сур'ёзна захварэў — двухбаковы сярэдні атыт, праз што ён не чуе нармальна.

«Справа ў тым, што я сур'ёзна захварэў — у мяне двухбаковы сярэдні атыт, праз што я не чую нармальна. А тое, што чую, не мае нічога агульнага з тым, як яно мусіць гучаць. Апроч таго, з'явіліся праблемы з суставамі ног, і зараз я не магу выконваць фізічную працу, якой зарабляў на жыццё апошнія чатыры гады — як у Беларусі, так і за мяжой. А праз праблемы з вушамі, я не змагу выступаць з канцэртамі бліжэйшым часам. Мне трэба аплаціць арэнду жылля, набыць лекі і хаця б базавы набор прадуктаў, каб падтрымліваць сілы», — кажа Аляксандр.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы1

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук разбіў самакатам вокны, выбег на вуліцу і заснуў1

Мандарын ці клемянцін? Тлумачым, у чым розніца2

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію29

Танкер «Кайрас», атакаваны дронамі УСУ, сеў на мель ля ўзбярэжжа Балгарыі1

На дрэве ў цэнтры Мінска ўвесь дзень сядзела куніца — зняць не маглі6

«Трэба ўкаранiцца ў апазіцыю ў Польшчы». Прадпрымальнiк расказаў, як яго завербаваў КДБ пасля праверкі на мяжы27

«Паўгода чакання, мінус $1200 — і ніякай візы». Як беларусы зараз адкрываюць «шэнген»5

Маладую выпускніцу гістфака з Ліды, якая мае бізнэс у Расіі, асудзілі за Гаюна9

«Гэта толькі пытанне часу»: Віціс Юрконіс пра новыя захады Літвы супраць Мінска13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы1

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць