Свет1111

У Крыме львы загрызлі супрацоўніцу парку. Год таму жывёл прывезлі з Марыупаля

Супрацоўніца парку львоў «Тайган» у Крыме Леакадзія Перавалава загінула 16 кастрычніка падчас уборкі клеткі з трыма драпежнікамі.

Леакадзія Перавалава. Фота: парк «Тайган»

Жанчына не зачыніла засаўку дзвярэй паміж двума памяшканнямі клеткі. У выніку львы напалі на жанчыну, прычыніўшы ёй смяротныя траўмы, піша агенцтва ТАСС.

Дырэктар парку Алег Зубкоў паведаміў, што супрацоўнікі, якія прыбылі на месца, ужо не маглі аказаць якую-небудзь дапамогу Перавалавай. Паводле яго слоў, львоў, якія разадралі супрацоўніцу, усыпляць не будуць.

У дзень здарэння ішоў праліўны дождж, і гэта магло справакаваць напад, паколькі падчас залевы львы паводзяць сябе асабліва, выказаў здагадку дырэктар.

«Мяне жахнула тое, што львы, нягледзячы на тое, што яны былі сытыя, здаровыя, моцныя, яны не проста забілі, а яшчэ і абгрызлі, пачалі грызці ногі [Перавалавой]. У гэтым жах, таму што, калі львы пакаштавалі чалавечага мяса, яны становяцца людаедамі»,

расказваў Зубкоў «Ізвестіям».

Львы, якія напалі на жанчыну, з'явіліся ў «Тайгане» толькі год таму. Іх прывезлі туды з Марыупальскага заапарка.

Пасля здарэння распачалі крымінальную справу па факце парушэнняў патрабаванняў аховы працы, якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека (ч. 2. 143 КК РФ).

41-гадовая Леакадзія Перавалава пачынала працаваць рабочай па доглядзе жывёл, затым стала дырэктарам Ялцінскага заапарка «Казка». Жанчына была дасведчаным спецыялістам і навучала іншых супрацоўнікаў, як паводзіць сябе з драпежнымі жывёламі.

Каментары11

  • жэўжык
    21.10.2024
    Можа насамрэч і не былі ільвы сытыя. Улічваючы жахлівы ўзровень карупцыі ў Расеі, хтосьці мог і цішком прысабечыць іхняе мяса.
  • алкаш Зубкоў
    21.10.2024
    Сам маскавіт Зубкоў гадамі падаваў усім прыклад паварочвацца спінай да львоў... Але чаму Ніўку так сталі клапаціць крымскія навіны?
  • Индеец
    21.10.2024
    жэўжык,

    Да-да. В самой коррумпированной стране Европы с пенсиями по 100 баксов, их кормиле гораздо более лучше, вот это все.

Цяпер чытаюць

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць