Свет11

Украінскаму дэпутату Шаўчэнку, які падтрымліваў сувязі з Лукашэнкам, выставілі абвінавачанне ў дзяржаўнай здрадзе

Праваахоўнікі абвясцілі падазрэнне ў дзяржаўнай здрадзе народнаму дэпутату Украіны Яўгену Шаўчэнку. Сярод абвінавачанняў — сувязі з Беларуссю. 

Яўген Шаўчэнка ў Вярхоўнай Радзе Украіны

Служба бяспекі Украіны, Дзяржаўнае бюро расследаванняў і Генпракуратура заявілі, што сабралі доказы дзяржаўнай здрады з боку дзейнага народнага дэпутата Украіны. У паведамленні не называецца імя падазраванага, але абставіны справы паказваюць на Шаўчэнку, які нядаўна заклікаў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пачаць перамовы з Расеяй.

Пакуль пракурорамі Генпракуратуры падазраванаму ўнесена хадайніцтва аб абранні меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Паводле следства, нанясенне шкоды абараназдольнасці і інфармацыйнай бяспецы Украіны дэпутат пачаў яшчэ да пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ. Так, у 2021 годзе ён апублікаваў няспраўджаную інфармацыю аб адсутнасці пагрозы поўнамаштабнага ўварвання РФ з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Следства таксама ўстанавіла яго кантакты з прадстаўнікамі амбасады Рэспублікі Беларусь пасля выхаду на трыбуну парламента са сцягам гэтай краіны ў верасні 2020 года. 

Паводле матэрыялаў справы, фігурант сістэматычна займаўся інфармацыйна-падрыўной дзейнасцю ў інтарэсах дзяржавы-агрэсара.

Яўген Шаўчэнка атрымаў вядомасць як актыўны прыхільнік Лукашэнкі і лабіст яго інтарэсаў ва Украіне. Ён наведваў Беларусь яшчэ ў 2021 годзе, дзе ўдзельнічаў у прапагандысцкіх мерапрыемствах і сустракаўся з Лукашэнкам. Пасля гэтага Шаўчэнку выключылі з фракцыі «Слуга народа».

Між тым, кіраўнік ГУР Кірыл Буданаў пазней прызнаваўся, што ўкраінская разведка выкарыстоўвала сувязі Шаўчэнкі ў вышэйшым кіраўніцтве Беларусі ў сваіх інтарэсах.

Каментары1

  • Лукашыстаў геть!
    14.11.2024
    Ну, нарэшце.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Камандуючым НАТА стаў генерал Грынкевіч. Уражвае, наколькі ён падобны да некаторых Грынкевічаў, якія жывуць у Беларусі2

Камандуючым НАТА стаў генерал Грынкевіч. Уражвае, наколькі ён падобны да некаторых Грынкевічаў, якія жывуць у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Без візы і апастылю. Паступіць ва ўніверсітэт у Еўропу прасцей, чым вы думалі4

У Кіеве ў выніку атакі беспілотнікаў пашкоджаны Сафійскі сабор

Віленскі суд адфутболіў Балкунца, які скардзіўся літоўскім уладам на Вячорку і Матольку12

Стральба адбылася ў школе ў аўстрыйскім Грацы: 11 загінулых4

Вялікі тэатр Беларусі плануе гастролі ў анексаваным Крыме3

«Прачнуліся ад аглушальнага хлапка, а потым зразумелі, што гарым». У Мінску маланка трапіла ў прыватны дом5

Лукашэнка пра «Беларусьфільм»: Няхай ствараюць, прадаюць і жывуць, не — да пабачэння8

Ізраіль дэпартаваў Грэту Тунберг. Яе пасадзілі ў самалёт14

«Паспрабуйце гады праз тры». Менеджар выехаў у ЗША з беларускім офісам пасля 2020 года. Паўтараць (пакуль) не раіць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючым НАТА стаў генерал Грынкевіч. Уражвае, наколькі ён падобны да некаторых Грынкевічаў, якія жывуць у Беларусі2

Камандуючым НАТА стаў генерал Грынкевіч. Уражвае, наколькі ён падобны да некаторых Грынкевічаў, якія жывуць у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць