Грамадства2222

Топ «дасягненняў» Лукашэнкі за апошні тэрмін

«Наша Ніва» згадвае, што страціла Беларусь за перыяд пасля выбараў 2020 года з-за палітыкі, якую праводзіць Лукашэнка. 

Лукашэнка з сынамі падчас святкавання так званага Дня народнага адзінства, 17 верасня 2024 года. Скрыншот з відэа

Масавыя рэпрэсіі

Масавыя рэпрэсіі цягнуцца ўжо пяты год запар. Яны распаўсюджвацца на ўсё больш шырокія колы насельніцтва.

З лета 2020 года праваабарончай супольнасцю прызнаныя палітвязнямі амаль 3 600 чалавек. На канец лістапада 2024 года ў Беларусі ў месцах пазбаўлення волі знаходзіліся 1 271 палітвязень.

Але гэта толькі вяршыня айсберга, бо праз страх перад рэпрэсіямі сваякі і самі зняволеныя часцяком хаваюць факт пераследу.

Ілюстрацыйны здымак. Калаж: «Наша Ніва»

Перад сёмымі прэзідэнцкімі выбарамі хваля рэпрэсій узмацнілася: па ўсёй краіне ладзяцца вобшукі і затрыманні. Паводле «Вясны», толькі з 4 па 16 лістапада ў Беларусі разглядалі 91 палітычна матываваную крымінальную справу, у межах якіх судзілі 113 чалавек.

Следчы камітэт агучыў нядаўна, колькі крымінальных спраў за палітыку было заведзена за апошнія 5 гадоў — 22,5 тысячы.

Агулам па самых сціплых падліках больш за 50 тысяч чалавек прайшлі праз палітычна матываваныя затрыманні.

Суды за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў сталі руціннай з'явай.

Вялікая хваля эміграцыі

Рэпрэсіі, эканамічныя цяжкасці і саўдзел у вайне прывялі да таго, што за апошнія некалькі гадоў з Беларусі з'ехала рэкордная колькасць людзей. 

Па розных падліках, Беларусь пасля выбараў 2020 года пакінулі ад 300 да 500 тысяч чалавек. Праз гэта ў краіне назіраецца дэфіцыт працоўнай сілы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Няма авіязлучэння з Еўропай

У 2021 годзе ў адказ на прымусовую пасадку самалёта з Раманам Пратасевічам на борце, які ляцеў з Грэцыі ў Літву, еўрапейскія самалёты перасталі лятаць у Беларусь, а ЕС закрылі для «Белавія».

Цяпер большасць рэйсаў беларускай авіякампаніі — у расійскія гарады. Сярод іншых кірункаў — Грузія, Турцыя, Казахстан, Індыя.

Закрытыя межы

На скасаванні авіязлучэння ізаляцыя Беларусі ад Еўропы праз дзеянні Лукашэнкі не спынілася. У выніку справакаванага Лукашэнкам міграцыйнага крызісу не толькі не адкрыліся пункты пропуску, закрытыя праз пандэмію, але і пачалі закрывацца новыя.

Так, на мяжы з Польшчай засталіся адкрытымі толькі 2 з 6 міжнародных аўтамабільных пунктаў пропуску (на момант правядзення выбараў функцыянавалі чатыры).

На мяжы з Літвой раней працавалі 6 пунктаў пропуску, цяпер засталося толькі два. На мяжы з Латвіяй застаўся працаваць адзін з двух пунктаў пропуску.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Прыніжальныя праверкі на мяжы

Новай нормай сталі праверкі тэлефонаў пры перасячэнні мяжы па вяртанні ў Беларусь. Звычайна правяраюць тых, хто трапіў у базу «Беспорядки» — людзі, якіх затрымлівалі на пратэстах. Але пад праверку часам трапляюць і рандомныя пасажыры, якіх з нейкіх прычын палічылі падазронымі.

Часам пасля такіх праверак людзі атрымліваюць штрафы, адпраўляюцца на суткі ці трапляюць пад пераслед па палітычна матываваных крымінальных справах.

Зачышчаны незалежныя СМІ

Цягам апошняга тэрміну Лукашэнка амаль цалкам знішчыў незалежныя СМІ. Многія рэдакцыі вымушана працуюць з-за мяжы. Тыя, што засталіся працаваць у краіне, былі вымушаныя дзейнічаць па новых правілах — практычна ніякай палітыкі і крытыкі ўладаў. Тым не менш, нядаўні выпадак з папулярным гродзенскім гарадскім сайтам s13 паказвае, што зачыстка ў медыяпрасторы працягваецца.

Суды масава прызнаюць кантэнт СМІ, блогераў і палітычных дзеячаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Пасля такога чытачы рызыкуюць трапіць пад адміністрацыйную адказнасць за падабайкі, рэпосты і проста падпіскі на старонкі, прызнаныя экстрэмісцкімі.

Беларусь лічыцца самай небяспечнай краінай у Еўропе для журналістаў і займае 167 месца са 180 у Сусветным індэксе свабоды прэсы арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» за 2024 год.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, у зняволенні дагэтуль знаходзяцца 37 супрацоўнікаў медыя.

Пагромлены грамадскі сектар і палітычныя партыі

За апошнія пяць гадоў у Беларусі ліквідавалі больш за 1 700 некамерцыйных арганізацый. Сярод іх — заснаваная яшчэ ў 1985 годзе «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (з 1989-га).

Таксама былі ліквідаваныя ўсе палітычныя партыі апроч тых, што адкрыта падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі і выконваюць выключна дэкаратыўную функцыю. Пасля перарэгістрацыі ў 2023 годзе замест 15 партый стала толькі 4.

Любая палітычная дзейнасць апроч праўладнай фактычна забаронена.

Чорныя спісы спевакоў і кніг

Культурнае жыццё ў краіне таксама перажывае складаныя часы. За апошні тэрмін адрадзіліся негалосныя чорныя спісы выканаўцаў. Артыстам з гэтых спісаў нельга выступаць у краіне, іх песні не даюць спяваць нават у караоке.

Лукашысты выціснулі з краіны такіх топавых артыстаў, як Макс Корж, J:Морс, NaviBand і іншых.

Некаторых асудзілі па палітычна матываваных справах. Напрыклад, гурты Litesound і Tor Band.

Улады фактычна знішчылі Купалаўскі тэатр, а нядаўна дабраліся да РТБД — адтуль звольнілі акцёраў, на якіх трымаюцца самыя касавыя спектаклі.

Пад забарону трапляюць і кнігі няўгодных аўтараў ці з «няправільнай» падачай гісторыі. Так, «экстрэмісцкімі» прызналі кнігі гісторыкаў Уладзіміра Арлова і Віктара Ляхора, пісьменніка Альгерда Бахарэвіча. Нават верш Янкі Купалы «Хто ты гэткі» не прайшоў цэнз сучасных ідэолагаў.

Эканамічная залежнасць ад Расіі

За апошнія гады значна вырасла залежнасць Беларусі ад Расіі, у тым ліку ў эканамічным плане. Калі ў 2019 годзе доля Расіі ў агульным аб'ёме экспарту Беларусі складала каля 42%, то ў 2024-м яна павялічылася да амаль 65%.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Калі паглядзець на расійскія датацыі ў выглядзе нафтагазавага гранта, то яны каласальныя. У 2022-м, у год поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, яны больш як у тры разы перавышалі аналагічныя паказчыкі 2021 года. Пры базавых сцэнарах сума нафтагазавых датацый ад Расіі ў 2022 годзе склала 15,481 мільярда даляраў.

Санкцыі

Праз міграцыйны крызіс і саўдзел Лукашэнкі ў вайне на баку Расіі Беларусь трапіла пад мноства санкцый і абмежаванняў, якія так ці інакш закранаюць жыццё простых беларусаў.

Пад санкцыі ў тым ліку трапілі такія дзяржаўныя кампаніі-гіганты, як «Беларуськалій». Пацярпеў банкаўскі сектар.

ІТ-галіна, якая да вайны была адным з драйвераў беларускай эканомікі, істотна прасела. Калі да вайны доля IT у ВУП складала 7,4% (2021 год), то ў 2023 — 5,5%. Лічба занятых у ІТ скарацілася без малога на 20%. Толькі сёлета сектар стаў аднаўляцца.

Каментары22

  • Ядвига
    11.12.2024
    Ну почему все лукашата,каких ни наряди, выглядят как колхозные бригадиры? Колька одно время выделялся, а потом всё таки корни взяли своё,тоже околхозился.
  • Ядвига
    11.12.2024
    А по теме статьи- главное, "достижение"цыгана- фактическая продажа за бесценок целой страны востоку .
  • Вадя
    11.12.2024
    Для полноты картины, неплохо было бы сказать и о том, что сумела сохранить. Или, всё же, один мрак?

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай23

Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ўжо з'явілася новая сіняя разметка1

На парад у Гродне вывелі казу. З ёй аказалася складаней, чым з людзьмі ВІДЭА10

Што вядома пра беларуса Андрэя Сакалоўскага-Станкевіча, якога арыштавалі ў Расіі і абвінавачваюць у падрыхтоўцы дыверсіі2

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы11

Расія і Украіна могуць падпісаць пагадненне аб спыненні агню ў гэтыя выхадныя — Мерц7

«Забралі буйную суму ў валюце». Што цяпер гавораць на Мазырскім НПЗ пра затрыманні сваіх топ-менеджараў

«Славакія і Сербія перамогуць!» Вучыч і Фіца запісалі відэа на фоне Крамля15

Круты анансаваў пераход у падліку ахвяр Другой сусветнай у Беларусі ад «кожнага трэцяга» да «кожнага другога»19

Пасля выбараў новага Папы свет абляцела ягонае нефармальнае ФОТА конна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай23

Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць