Свет1313

Зяленскі пазбавіў звання заслужанай артысткі спявачку, з якой спяваў Лукашэнка

Прэзідэнт Украіны падпісаў указ аб пазбаўленні ўзнагарод і званняў 34 чалавек, якіх абвінавачваюць у здрадзе або апраўданні расейскай агрэсіі.

Таісія Павалій. Фота: Wikimedia Commons

У першы спіс трапілі былыя чыноўнікі, народныя дэпутаты, кіраўнікі СБУ і Генпракуратуры, пракуроры, артысты, а таксама расійскія палітычныя, рэлігійныя і культурныя дзеячы. Усе яны пазбаўлены дзяржаўных узнагарод Украіны на бестэрміновы час.

Дзесяці з іх прымянілі максімальны набор санкцый — 21 від. Гэта не толькі пазбаўленне дзяржаўных узнагарод Украіны, але і блакаванне актываў, ануляванне ліцэнзій і дазволаў, поўнае спыненне гандлёвых аперацый, паведамляе прэс-служба Зяленскага.

Званне «Народны артыст Украіны» пазбавілі Філіпа Кіркорова, Мікалая Баскава, Аляксандра Малініна і Ігара Крутога. Забралі званне «Заслужаная артыстка Украіны» ў Таісіі Павалій — адной з любімых спявачак Лукашэнкі. Ён спяваў разам з ёй на Купалле ў 2018 годзе, а таксама быў заўважаны ў танцах пад яе кампазіцыі. У Украіне Павалій, якая часта наведвае Беларусь, абвінавачваюць у апраўданні расійскай агрэсіі і калабаранцтве.

Таксама пазбавілі звання «Заслужаная артыстка Украіны» папулярную спявачку Ані Лорак.

Дзяржаўныя ўзнагароды забралі ў экс-прэм'ера Мікалая Азарава, былога дэпутата Віктара Медведчука, былога генпракурора Віктара Пшонкі і іншых экс-дзяржслужачых і палітыкаў. Пазбавілі ордэна Яраслава Мудрага і патрыярха Кірыла.

Напярэдадні Вярхоўная Рада Украіны падтрымала законапраект, які прадугледжвае пазбаўленне дзяржаўных узнагарод Украіны асоб, асуджаных за цяжкія або асабліва цяжкія злачынствы, крымінальныя правіны супраць асноў нацыянальнай бяспекі Украіны, супраць міру, бяспекі чалавецтва і міжнароднага правапарадку, а таксама за асобныя злачынствы супраць грамадскай бяспекі; асоб, якія прапагандуюць дзяржаву-агрэсара або апраўдваюць акупацыю Украіны.

Каментары13

  • Андрусь
    22.11.2024
    Самае дзіўнае што іх пазбавілі гэтых узнагарод праз болей чым 2,5 гады калі трэба было гэта зрабіць
  • мимокрокодил
    22.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Потужно
    22.11.2024
    мимокрокодил, эт вы еще забыли, кто из иностранных президентов был самый популярный среди украинцев. Даже после 2020-го

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў27

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады34

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў27

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць