Свет55

Кіпр забраў грамадзянства ў семярых расійскіх мільярдэраў і членаў іх сем'яў

Улады Кіпра адклікалі грамадзянства ў семярых расейскіх мільярдэраў са спісу Forbes. Яны былі ўладальнікамі «залатых пашпартоў», што даваліся мясцовымі ўладамі ў абмен на буйныя інвестыцыі, піша The Moscow Times.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: imin-cyprus.com

Кіпрскае грамадзянства страцілі акцыянер «Альфа-Груп» Аляксей Кузьмічоў (уладальнік $6,6 млрд), уладальнік групы кампаній «Меркурый» Ігар Кесаеў ($5,5 млрд), заснавальнік групы «Сафмар» Міхаіл Гуцэрыеў ($3,7 млрд), заснавальнік кампаніі «Русал» Алег Дзерыпаска ($2,8 млрд), кіраўнік «Русагра» Вадзім Машковіч ($2,7 млрд), экс-старшыня Рады дырэктараў «Шарамеццева» Аляксандр Панамарэнка ($2 млрд) і саўладальнік сеткі крамаў Fix Price Сяргей Ламакін ($1,7 млрд). Таксама без кіпрскага грамадзянства засталіся іх сваякі.

Агулам рашэнне кіпрскіх уладаў закранула 86 іншаземцаў. Прозвішчы амаль усіх апублікавала мясцовае выданне Politis. Большая частка ўладальнікаў ануляваных пашпартоў — расіяне. Акрамя гэтага, у спісе фігуруюць кітайцы, жыхары арабскіх і іншых блізкаўсходніх краін, абвінавачаны ў крадзяжы $4 млрд малазійскі біржавы маклер Джо Лоўа, а таксама ўкраінскі мільярдэр Ігар Каламойскі, арыштаваны Кіевам па справе аб махлярстве і адмыванні грошай.

Сярод асноўных прычын адклікання грамадзянства: падача ілжывай інфармацыі, наяўнасць судзімасці і парушэнне ўмоў натуралізацыі. Справы інвестараў, якія трапілі ў чорны спіс, вывучыць мясцовая паліцыя.

Праграма «залатых пашпартоў» была запушчаная на Кіпры ў 2013 годзе, каб дапамагчы краіне аднавіцца пасля эканамічнага крызісу. Грамадзянства выдавалі ў абмен на ўкладанне не менш за 2 млн еўра ў мясцовую нерухомасць. За даплату пашпарты атрымлівалі і члены сем'яў інвестараў.

У 2020 годзе праграму закрылі на патрабаванне Еўрапейскага саюза, а ў самой краіне пачалася праверка яе ўдзельнікаў. У выніку высветлілася, што з 6779 пашпартоў, выдадзеных у перыяд з 2007 па 2020 год, больш за палову атрымалі асобы, якія не адпавядаюць вызначаным крытэрыям.

Пасля ўварвання Расіі ва Украіну ЕС запатрабаваў ад усіх дзяржаў, якія ўваходзяць у аб'яднанне або прэтэндуюць на гэты статус, спыніць выдачу пашпартоў або ДНЖ за інвестыцыі, а таксама пазбавіць грамадзянства звязаных з Крамлём падсанкцыйных асоб.

Каментары5

  • Хітрэнькій
    27.11.2024
    Дык а інвестыцыі ім хоць павярнулі?
  • Acab
    27.11.2024
    Дзякуй ўладам Кіпру, як дзесяць год таму рабавалі банкавыя рахункі (артыкул ўскосна згадвае крызу), першыя крокі біткоіна былі.
    Зараз ўлады далі сыгналь, што ізноў ня хочуць, каб ім грошы акумулявалі на выспу.
    Ну, мільярдэры (я не выказваю да іх асабістага стаўленьня) зьмясьцяць свае сродкі так дзе.

    А вы, скажыце, за што дзякуеце?
  • Лёлік з-пад Лімасола
    27.11.2024
    Халера якая, я тут жыву)))

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны26

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Дубай стаў новай сусветнай сталіцай OnlyFans8

Фядута ходзіць з кіёчкам і з суправаджэннем, яго часта вывозяць у Рэспубліканскі турэмны шпіталь — сэрца5

«Самая няўдалая віза для іміграцыі». Ці хвалююцца айцішнікі з-за новага ўказа Трампа?5

Вызвалены відэааператар «Белсата» Вячаслаў Лазараў: Каб абараніць жонку, браў усю віну на сябе. Але і яе пакінулі ў СІЗА

У Магілёве дзед у кавярні даў кіем па галаве мужчыну, што груба і гучна сварыўся з жонкай4

«Усё хутка разваліцца — а мы тут жывём». Жыхары барака ў Рэчыцы звярнуліся да Лукашэнкі3

Трамп прызнаў Антыфа тэрарыстычнай арганізацыяй21

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны26

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць