Моды4242

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная

Алеся Белазорава стала вядомай у 2022 годзе, калі посціла ў тыктоку відэа са сваёй працы на канвееры завода «Атлант».

Скрыншот відэа ў тыктоку

Мінская блогерка, вядомая пад нікам Atlanta, цяпер адпачывае ў Мілане. Алеся Белазорава мае больш за 860 тысяч падпісчыкаў у тыктоку (а таксама 137 тысяч у інстаграме). Дзяўчына паскардзілася на тое, як ёй сапсавалі настрой у фірмовай краме Louis Vuitton.

— Мне не прадалі рэмень, таму што я з Беларусі, — кажа блогерка, выходзячы з буціка. — Вось такая вось Еўропа!

Чаму так магло атрымацца? Пасля таго, як Расія ў 2022 годзе распачала поўнамаштабную вайну ва Украіне, ЗША і краіны Еўрасаюза ўвялі некалькі пакетаў санкцый. Сярод забарон — увоз у Расію прадметаў раскошы. Калі казаць пра адзенне, то пад забарону трапіла ўсё, што каштуе больш за 300 еўра. Распаўсюджваецца гэта і на юрыдычных, і на фізічных асоб.

Перыядычна расійскія блогеры скардзяцца на тое, што той ці іншы люксавы брэнд адмовіўся ім нешта прадаць. Прадаваць прадметы раскошы грамадзянам Беларусі тэарэтычна не забаронена. Але калі прадстаўнікі брэнду думаюць, што пакупнік можа далей перапрадаць іх рэч некуды ў Расію, яны таксама могуць адмовіцца прадаваць свой люксавы тавар.

Мабыць, праз гэта Алеся і засталася без рэменя Louis Vuitton.

Алеся Белазорава. Фота: інстаграм

Сама блогерка стала вядома ў 2022 годзе. Яна праславілася тым, што публікавала ў тыктоку відэа са сваёй працы на канвееры завода «Атлант» (гэта была падпрацоўка на лета, пакуль дзяўчына з Магілёўскай вобласці вучылася на маркетолага ў БДТУ).

Чаму ж Алеся не пашукала для падпрацоўкі нешта па сваёй спецыяльнасці, а пайшла збіраць халадзільнікі? Прычына была даволі зразумелая: каб на наступны навучальны год універсітэт даў інтэрнат, трэба было летам папрацаваць у студатрадзе.

— Прапаноўвалі розныя варыянты, але на некаторых я ўжо працавала і вырашыла пайсці на нешта новае для сябе. Плюс на заводзе было бясплатнае харчаванне.

Дзяўчына паказвала свой разліковы ліст за жнівень 2022 года: тады ёй заплацілі 1043 рублі.

Відэа блогеркі заляталі на сотні тысяч, а то і мільёны праглядаў.

— Я працавала на канвееры. Так, было вельмі складана. Сутнасць была ў тым, каб я прасоўвала праводку для лямпачак халадзільніка і прыкручвала накрыўку двума самарэзамі. Тэхніка ішла з вялікай хуткасцю, першы час я не паспявала, таму да мяне па чарзе падбягалі розныя супрацоўнікі і дапамагалі. На заводзе ўсе прывыклі, што летам працуе шмат студэнтаў і ні ў каго не атрымліваецца адразу, — тлумачыла тады блогерка.

На такой хвалі папулярнасці кіраўніцтва «Атланту» прапанавала дзяўчыне сталую працу — праўда, спачатку на 0,25 стаўкі (усё ж Алеся яшчэ вучылася) у рэдакцыі газеты завода. Яна пагадзілася. 

Першы заробак наўрад ці прыемна ўразіў Алесю. На рукі яна атрымала каля 152 рублёў (але працавала штодзень па 2 гадзіны).

Пазней дзяўчыну перавялі ў аддзел кіравання персаналам. Але ўжо ў 2023 годзе яна звольнілася — кажа, што шмат часу трэба было на вучобу.

Алеся Белазорава падчас працы на канвееры «Атланта». Фота: інстаграм

Здаецца, за год жыццё звычайнай студэнткі моцна змянілася. Сёлета ў лістападзе Алеся дзялілася з падпісчыкамі, як лятала ў Турцыю, каб зрабіць рынапластыку (другую па ліку, бо хацела выправіць вынікі першай, зробленай у Беларусі).

Каментары42

  • брак
    03.12.2024
    дык нос раней быў лепш
  • Хворбз
    03.12.2024
    Алеся не прайшла фэйс-кантроль.(губы напампаваны недастаткова)
  • Зьміцер
    03.12.2024
    Я думаю, што яна такс-фры хацела аформіць
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава13

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

На Канскім фестывалі забаранілі «голыя» сукенкі2

Кобрынскі блогер паказаў, як вырабляюцца легендарныя «Мясныя падушачкі»9

У беларуса, што некалькі дзён таму з пагоняй затрымлівалі ў цэнтры Варшавы, знайшлі кілаграмы наркотыкаў9

«Эканамічная газета» спыніла існаванне3

Маладых мазырскіх скінхэдаў з «Духа Русі» будуць судзіць за «прапаганду тэрарызму»8

ПВК «Вагнер» могуць з Афрыкі перавесці ў Беларусь10

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні20

Дорага і з гнільцой: што робіцца з бульбай у крамах пасля праверак2

Фальсіфікацыі ў даследаваннях хваробы Альцгеймера. Як вынікі прывялі не туды20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава13

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць