Усяго патроху88

«Выявілася, што не «Армані», а «Арані». Мадэль Dolce&Gabbana распавяла, як яе падманулі ў мінскім буціку

Хімчыстка сапсавала знакамітай мадэлі Яўгеніі Катавай штаны з элітнага буціка. А пасля скандалу высветлілася, што замест «Армані» нявестцы заснавальніка «Віталюра» прадалі танныя кітайскія штаны.

У 2023 годзе Жэня Катава і Віталь Яцук сталі бацькамі сына Мірона. Фота: Instagram мадэлі

Сумную гісторыю — і пра беларускі сэрвіс, і пра беларускі шопінг — распавяла ў сторыз на сваёй старонцы ў Instagram мадэль Жэня Катава. Пачалося ўсё з таго, што маладая жанчына адвезла свае нятанныя штаны ў хімчыстку, паслугамі якой сям’я яе мужа Віталя Яцука карысталася каля дзесяці гадоў. Там штаны сапсавалі, а ў адказ на патрабаванне вярнуць грошы, па словах Катавы, нахамілі і сказалі, што праблема насамрэч была ў дрэннай якасці адзення. «Яны нас вырашылі ашуканцамі нейкімі выставіць: як быццам мы ім дрэнныя штаны аддалі, а цяпер грошы патрабуем!» — абуралася знакамітая мадэль.

Зразумела, што ў такім крыўдным выпадку немагчыма было абысціся без экспертызы. Высветлілася, што замест брэндавай рэчы Жэня Катава набыла за вялікія грошы нізкаякасную кітайскую падробку.

«Вось такія пірагі. «Армані» аказаліся «Арані», — жартаўліва падпісала свае сторыз маладая жанчына і параіла: — Будзьце пільныя тыя, хто прыязджае цяпер на шопінг у Мінск купляць брэндавае адзенне».

Мадэль распавяла, што буцік ужо папрасіў прабачэння і вярнуў грошы — і толькі з гэтай прычыны яна не агучвае яго назву. У хімчыстку, дзе ёй сапсавалі нервы, Катава таксама больш не плануе вяртацца.

Жэня Катава на паказе ў Мілане ў 2020 годзе. Фота Jacopo Raule / WireImage via Getty

Нагадаем, Жэня Катава — мадэль з Барысава, якая стала папулярнай на Захадзе. Яна была мадэллю Тані Тэйлар, Філіпа Плейна, Рэйчэл Зоўі, Наіма Хана і Ніколь Мілер. Удзельнічала ў паказах Dolce & Gabbana, Cushnie et Ochs, Marc Jacobs, Bottega Veneta, Moschino, Elie Saab.

У 2019 годзе Жэня Катава згуляла вяселле з Віталём Яцуком. Яго бацька — мультымільянер Аляксандр Яцук, заснавальнік гандлёвай сеткі «Віталюр», якая нядаўна збанкрутавала. Сёлета ў пары нарадзіўся сын, якому далі імя Мірон.

Чытайце таксама: Самыя папулярныя мадэлі-беларускі тыпажоў baby face, strong face і strange face ФОТЫ

Каментары8

  • Юзік
    05.09.2023
    Назву буціка, які яе ашукаў, але потым быў вымушаны вярнуць грошы, яна з гэтай прычыны не называе. А ў хімчыстку, дзе ёй "сапсавалі нервы", не дазволіўшы спагнаць кампенсацыю за фуфловыя штаны, яна вяртацца больш не будзе. Што й казаць, прынцыповая цётка.
  • Абураны
    05.09.2023
    Што значыць вярнулi грошы i з гэтай прычыны яна не называе яго назву? Тут махлярствам папахвае, гэты буцiк мо дагэтуль гандлюе кiтайскiм барахлом пад выглядам Арманi. У нас не так шмат буцiкаў якiя гандлююць Арманi, асноўныя два ў ГЦ Замак, не адзiн з iх ?
  • Инкогнито
    05.09.2023
    Понятно что это был не exchange. В Минске такие вещи продает только SMS (высокая вероятность), спасибо что предупредили.

Цяпер чытаюць

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас13

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі жанчына выжыла пасля 22-х удараў нажом дзякуючы грудным імплантам

У Польшчы на беларуса напаў рабаўнік проста на вуліцы4

У Беларусі значна скарацілася колькасць абортаў

Супрацьбункерная бомба ЗША: што пра яе вядома і ці сапраўды яна можа разбурыць ядзерныя бункеры Ірана?2

Работа беларускага кампазітара стала альбомам тыдня ў Аўстраліі2

Міністр адукацыі прызнаў за бацькамі права купляць школьную форму дзе заўгодна1

У сабакі, закапанага жыўцом у лесе пад Светлагорскам, аб'явілася гаспадыня1

Пасля адхілення Іранам ультыматуму Трампа ЗША пасылаюць на Блізкі Усход трэці авіяносец3

Лукашысты спрабуюць дабіцца выдачы ім беларусаў праз Інтэрпал, пазначаючы непалітычныя артыкулы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас13

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць