Культура55

Сядзібу ва Ушацкім раёне забралі ў былых уласнікаў і цяпер прадаюць ізноў за бесцань

Папярэдні гаспадар не здолеў нічога зрабіць з гістарычнай сядзібай Грабніцкіх, пабудаванай у XIX стагоддзі. 

Сядзіба Грабніцкіх у Арэхаўне. Фота: Віцебскаблмаёмасць

Сядзібны дом у Арэхаўне зноў выстаўлены на продаж, пра гэта паведамляе «Віцебскаблмаёмасць».

Сядзіба была пабудавана ў 1840-я прадстаўнікамі роду Грабніцкіх у стылі позняга класіцызму. Апошнімі яе ўладальнікамі перад рэвалюцыяй сталі сыны знакамітага батаніка Адама Грабніцкага-Дактаровіча.

Сядзіба Грабніцкіх на беразе возера. Фота: Віцебскаблмаёмасць

Уезд у сядзібу ўпрыгожвала ліпавая алея, сонечны гадзіннік і маляўнічы парк са скульптурамі. У маёнтку Грабніцкіх працавалі палатняная фабрыка, паравы млын, бровар, кузня і конезавод. У 1917 годзе ўладальнікі былі вымушаныя пакінуць сядзібу, дом і гаспадарчыя памяшканні былі разрабаваныя.

У 1943-1944 гадах у сядзібным доме размяшчаўся шпіталь 2-й Ушацкай партызанскай брыгады імя Панамарэнкі, пасля вайны — школа. У 1998 годзе будынак на беразе возера Арэхаўна зноў апусцеў і хутка прыйшоў у заняпад: з яго вынеслі ўсё, аж да батарэй і аконных рам.

Сядзіба Грабніцкіх у Арэхаўне. Фота: Віцебскаблмаёмасць

З 2014 года гісторыка-культурную каштоўнасць безвынікова спрабавалі прадаць за некалькі дзясяткаў тысяч еўра. У ліпені 2020 годзе сядзібу Грабніцкіх нарэшце выкупіла ўсяго за 28,35 рубля прыватнае прадпрыемства «Азёры-Агра», зарэгістраванае ў Мінску, якое займаецца сельскай гаспадаркай і спецыялізуецца на раслінаводстве. 

У планах было ўзнавіць ранейшыя інтэр’еры будынкі, сабраць артэфакты для музея, уладкаваць кафэ для гасцей комплексу, але ажыццявіць задуманае не атрымалася. 

Сядзіба Грабніцкіх у Арэхаўне. Фота: Віцебскаблмаёмасць

У 2021 годзе Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры звярнулася да Генеральнай пракуратуры, бо будаўніча-мантажныя і зямельныя працы на сядзібе ў Арэхаўне праводзіліся без узгодненай навукова-праектнай дакументацыі і без зацверджанага праекта зон аховы, што з’яўляецца парушэннем закону.

Галоўнай умовай аўкцыёнаў па продажы гісторыка-культурных каштоўнасцей з'яўляецца тое, што новы ўласнік павінен правесці рамонтна-рэстаўрацыйныя работы за некалькі год. Улетку 2024 года адведзены на гэта чатырохгадовы тэрмін мінуў, а сядзіба нават не наблізілася да аднаўлення.

Возера Арэхаўна за сядзібным домам. Фота: Віцебскаблмаёмасць

Сядзіба Грабніцкіх вярнулася ў дзяржаўную ўласнасць. Яе зноў хочуць прадаць за адну базавую велічыню — цяпер гэта 40 рублёў. Пры гэтым «Віцебскаблмаёмасць» ацэньвае рынкавы кошт нерухомасці ў 301 000 рублёў. Ацэнка праводзілася яшчэ ў пачатку вясны.

Па ўмовах продажу пакупнік павінен будзе аднавіць сядзібу за тры гады.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • ну як жа так...
    07.12.2024
    «Віцебскаблмаёмасць»? там может предки княгини Качановой жили
  • даведка
    07.12.2024
    Дворец в Желудке продали россиянам, забрали у них и снова уже продали русским.
  • Быўшая бабарыканка
    07.12.2024
    ну як жа так..., што к часу? пюПродкі качанавай у рашцы. Дачка панаехаўшых будаваць Наваполацк. Сорамна такое ня ведаць.

Цяпер чытаюць

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай8

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Перад кожным кіраўніком павінна ляжаць шпаргалка, куды ён і колькі завязе трактароў, камбайнаў і масла2

Узбекскі цуд: як краіна паціху становіцца новым эканамічным драконам12

Трамп прапануе фінансаваць перамогу Украіны за кошт Кітая1

Анджэй Пачобут увайшоў у пералік трох фіналістаў прэміі імя Сахарава

У ChatGPT можна будзе генераваць эротыку7

Скам-фабрыкі ў М'янме — што гэта і як працуюць. На адну з такіх, верагодна, вывезлі і беларуску Веру5

Сын вядомага праўладнага сацыёлага Мусіенкі папрасіў міжнароднай абароны ў Польшчы7

Тэлефонныя махляры сталі часцей мімікраваць пад аператараў мабільнай сувязі. Як працуе схема?1

Беларуска заплаціла 1000 еўра за пошук польскіх каранёў, а атрымала фота падробленага ўкраінскага дакумента8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай8

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць