Спорт22

Праўнук Мусаліні забіў першы гол на дарослым узроўні: заўзятары пачалі зігаваць і скандаваць яго прозвішча

Рамана Фларыяні Мусаліні дапамог сваёй камандзе перамагчы ў матчы італьянскай Серыі Б. Фанаты віталі яго рымскім салютам.

Рамана Фларыяні Мусаліні. Фота: Franco Romano / NurPhoto via Getty Images

Праўнук італьянскага дыктатара Беніта Мусаліні Рамана Фларыяні гуляе за «Юве Стабію» ў італьянскай Серыі Б, гэта значыць у другім дывізіёне. Напярэдадні 21-гадовы футбаліст забіў свой першы гол на дарослым узроўні і прынёс перамогу ў гульні з «Чэзенай» (1:0).

Гол Рамана прывёў заўзятараў у захапленне: фанаты пачалі дэманстраваць рымскае прывітанне — вельмі падобнае да таго, што выкарыстоўвалі італьянскія фашысты — і скандаваць прозвішча Мусаліні.

Рамана Фларыяні — сын ультраправага палітыка Алясандры Мусаліні, унучкі дыктатара і пляменніцы знакамітай актрысы Сафі Ларэн. Адзін час Алясандра была дэпутаткай Еўрапарламента і запомнілася тым, што аднойчы назвала ўсіх румынаў злачынцамі. 

Дзед футбаліста — Рамана Мусаліні, малодшы з сыноў лідара італьянскіх фашыстаў. Ён быў піяністам і мастаком.

Фларыяні — гэта прозвішча бацькі Рамана. Пры гэтым Алясандра ў доўгіх разборах з чыноўнікамі настаяла, каб у футбаліста было падвойнае прозвішча. Сам Рамана казаў, што палітыкай не цікавіцца, аднак лічыць свайго прадзеда важнай фігурай у гісторыі Італіі.

Сімвалічна, што першым прафесійным клубам Фларыяні Мусаліні ў 2022 годзе стаў рымскі «Лацыа», фанаты якога прытрымліваюцца ўльтраправых поглядаў. Ёсць папулярнае меркаванне, што за «Лацыа» заўзеў і Беніта Мусаліні, аднак у гісторыкаў іншы пункт гледжання: яны лічаць, што любімым клубам дучэ была «Балоння» — каманда з яго роднай правінцыі.

За «Лацыа», зрэшты, праўнук дыктатара ў афіцыйных матчах пакуль не згуляў. У мінулым сезоне рымляне аддалі Мусаліні ў арэнду «Пескары», а ў цяперашнім чэмпіянаце правы абаронца гуляе за «Юве Стабію» — таксама ў арэндзе. Каманда Рамана ідзе на чацвёртым месцы ў другім італьянскім дывізіёне.

Каментары2

  • Gorliwy Litwin
    23.12.2024
    У шчырых люццоў памяць заўжды і паўсюль кароткая. Кажуць што могуць паўтарыць.
  • Woodoo Cult
    26.12.2024
    Балоння? Really?

Цяпер чытаюць

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі3

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Былая студэнтка філфака Бондарава зрабіла шэсць памылак у васьмі словах20

Расійскія вайскоўцы пад Дабраполлем цяпер самі апынуліся пад пагрозай акружэння1

У Кармянскім раёне пенсіянерка загінула, наступіўшы на вяроўку з навязаным быком

«Вы б аддалі Фларыду, Джорджыю, Вірджынію?» Прэзідэнт Фінляндыі патлумачыў амерыканцам, колькі тэрыторыі Пуцін патрабуе ад Украіны3

Пастара з Хойніцкага раёна асудзілі па «справе Гаюна»

Перанос 600-тоннай царквы ў паўночнай Швецыі скончыўся паспяхова

Канапацкая пахвалілася, што ўвайшла ў камісію Шведа па вяртанні эмігрантаў7

У Еўропе не ведаюць, адкуль узяць салдат для адпраўкі міратворцаў ва Украіну6

У Расіі аб'явілі ў вышук Алекса Леслі, сэкс-трэнера родам з Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі3

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць