Культура1010

«Рок-карона» ў «Без Білета», але шоу скралі Кулінковіч і Вайцюшкевіч

На «Рок-каранацыі-2009» усе стараліся размаўляць па-беларуску.

«Не ведаю, хто там будзе выступаць потым, але разагравае іх «Ляпіс Трубяцкі», — сказаў адзін з рок-аматараў на подступах да клубу «Рэактар», дзе адбывалася «Рок-каранацыя-2009».

Сапраўды канцэрт адкрываў САМ: рок-кароль мінулага году Сяргей Міхалок, якія сёлета прыдбаў толькі адну малую карону за найлепшую песню «Ружовыя акуляры». Але яе Міхалок не праспяваў, задаволіўшыся «Рамонкамі» і каверам на песню класікаў панк-року Ramones, а таксама дэкламацыяй вершаў Маякоўскага і Купалы.

Увогуле на «Рок-каранацыі-2009» усе стараліся размаўляць па-беларуску. «Знаўца» Алесь Мухін, які ўручаў галоўную рок-каронаў, пад гучным ціскам публікі на палове сказу перайшоў на беларускую.

Нават антыгероі нядаўняга скандалу маладыя рокеры The Toobes, якія заявілі колькі тыдняў таму, што не разумеюць па-беларуску,

усё ж, пэўна, пачалі адольваць моўныя азы.

Пасля атрымання кароны за «дэбют году» і словаў Аксаны Вечар «Яны маюць усё, акрамя ведання беларускай мовы» саліст The Toobes Стас нарэшце вымавіў: «Вельмі прыемна». Расійскі рок па-беларуску выканала правадзейная рок-князёўна-2009, лідэрка Naka Настасся Шпакоўская. Па-беларуску не гаварылі толькі ўдзельнікі калектыву «Князь Мышкін» (рок-карона за адданасць жанру) — яны ўвогуле не вымавілі ні слова, бо былі цалкам засяроджаныя на сваіх медытатыўных ушчыпваннях электрагітарных струн і рэгуляваннях тагасветнага камп’ютарнага шумавіння, якое гучала ўсё роўна як гарадскі варыянт «Тройцы». Жывым жа папулізаратарам белмовы ў рокавых дыяапазонах, музычнаму парталу «Тузін Гітоў» з яго альбомам «Перазагрузка» (там расійскамоўныя творцы перапяялі свае гіты па-беларуску) нават далі «Праект году».

«Нестандартны варыянт» (яны атрымалі новую намінацыю «Рэп-праект года») выканаў свой хіт «У неба» і рэмікс на NRM-маўскі «Паветраны шар». Дарэчы, дух адсутнага бацкі-NRM усё лунай па-над «Рок-каранацыяй-2009». Выявілася, што гурт на гэтай адсутнасці нават зарабіў: Вольскі і К атрымалі рок-карону за самы паспяховы канцэрт году: маеца на ўвазе сапраўды паспяховы акустычны unplugged у КЗ Мінск пры канцы 2009, які адбыўся пасля доўгага перапынку з поўным аншлагам.

Калі вядоўца Алег Хаменка пачаў сыпаць словамі «пачэсны» і «ганаровы», «уклад у развіццё рок-музыкі» і «спадчына» ўсе зразумелі, што зараз на сцэну выйдзе хтосці ўвешаны рок-рэгаліямі і дужа старэнькі. Але не ведалі, што нагэтулькі!

На сцэну вывалілі з сівой барадзішчай а-ля ZZ-Top (прабачце, дзед-Барадзед) Аляксандр Кулінковіч і яшчэ адзін саліст Neurodubel’я Юры Навумаў,

таксама ўладальнік накладной «амерыканкі». Яны па-стара-добраму ўсыпалі рокенрольнага перцу з імберцам. Дзяды, кажаце? Унёсак у бел-рок, гаварыце? Neurodubel зноў давёў, што хаваць іх зарана.

Рытм-энд-блюзавы «Крама» выйграў намінацыю «Традыцыі і сучаснасць», якая зазвычай даецца фольк-гуртам, ды атрымаў ад грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» акарыну, старадаўні інструмент, відаць для рытм-энд-блюзавых практыкаванняў па-старабеларуску.

Вайцюшкевіч зайшоў з задняга ходу. Атрымаўшы карону за выканаўца году, ён не стаў успамінаць сваіх колішніх фольк-рокавых эксперыментаў з часоў «Крыві», і нагадаў публіцы, што не рокам адзіны. І як! Выйшаўшы з адной гітарай і, шматкроць спыняючы напеў дзеля рытарычных пасажаў, прапяяў-прагаварыў пару новых шансонаў ( у харошым, французскім, сэнсе гэтага слова). Прагучала новая песня «Беларускі мужчына» на словы Андрэя Хадановіча. Ці то ад праўды-матухны пра беларускага мужчыну, ў якога «дзед перажыў індустрыялізацыю, бацька прыватызацыю, а кот — кастрацыю», ці то ад нечаканага выгіну рок-канцэрту, публіка заскавытала ад захаплення.

Выбар гурту году, альбому году і адпаведна ўладальніка рок-кароны году, пэўна, быў абумоўлены зацягнутай зімой.

Бо цэльны «Культпрасвет» «Ляпіса» і яскравы дэбютнік The Toobes — Hello!, не саступалі пераможцу — гурту «Безбілету» з ягонай «Афрыкай», але яны былі яўна пазбытыя сонечнай атмасферы і афрыканскага каларыту.

«Паколькі ў свеце наша краіна вядомыя сваёй дэпрэсіяй, — тут па тры месяцы не бывае сонца,— дык мы павінны мець тое сонца знутры» — патлумачыў сваю зацікаўленасць афрыканскімі тэматыкай лідэр безбілетнікаў і рок-кароль 2009 Віталік Артыст.

Амаль 5-гадзінны канцэрт закончылася спяваннем гімнам усіх часоў і аднаго народа «Мая краіна Беларусь». Гэты канцэрт — яўны прэтэндэнт на «рок-карону» за найлепшы канцэрт ужо 2010 году.

Павал Касцюкевіч, фота Юліі Аляксандравай, Салідарнасць

Каментары10

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў24

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў2

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост1

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады34

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў24

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць