Усяго патроху1919

«Святкуйце сваю індывідуальнасць». Поп-зорка нулявых Нэлі Фуртада паказала, як змянілася за гэтыя гады

Канадская спявачка Нэлі Фуртада была зоркай нулявых. Яе песні Say It Right і Give It to Me былі ў топе хіт-парадаў, а ў кліпах зорка паказвала зайдросную фігуру.

Нэлі Фуртада ў нулявыя. Кадр з кліпа

Нядаўна 46-гадовая Нэлі Фуртада падзялілася здымкамі ў аранжавым бікіні і шчыра расказала пра свае адносіны з целам.

Спявачка піша, што сёлета «адчула новы ўзровень любові да сябе і сапраўднай упэўненасці ў сабе». 

Фота: інстаграм спявачкі

«Для тых, каму гэта цікава: я ніколі не рабіла аперацый на твары ці целе або павелічэння чаго-небудзь, за выключэннем вініраў на верхніх зубах, якія зрабіла адносна нядаўна. Дагэтуль у мяне не было ні ўколаў, ні філераў для вуснаў або твару. Але ў мяне ёсць любімая касметолаг старой школы, у якой я купляю сыроваткі і крэмы з таго часу, як мне споўнілася 20 гадоў. Напярэдадні фотасесій і чырвоных дарожак я п'ю шмат вады і сплю на спіне.

Часам на чырвоных дарожках ці фотасесіях мой візажыст выкарыстоўвае касметычны тэйп, каб надаць вачам, скуры і макіяжу больш падцягнуты выгляд. Часам мой стыліст выкарыстоўвае тэйп для цела, каб падкрэсліць сілуэт адзення», — напісала ў інстаграме зорка.

Яна піша, што на выкладзеных ёй фота ў купальніку няма ні фільтраў, ні макіяжу, толькі аўтазагар.

Фота: інстаграм спявачкі

«У мяне ёсць сасудзістыя зорачкі, якія нагадваюць мне пра маю маму і цётачак, таму, думаю, я пакуль не збіраюся ад іх пазбаўляцца.

Маё навагодняе пасланне на 2025 год: праяўляйце сябе свабодна, святкуйце сваю індывідуальнасць і ведайце, што цалкам нармальна прымаць тое, што вы бачыце ў люстэрку, і так жа нармальна жадаць чагосьці іншага», — звярнулася да падпісчыкаў Нэлі Фуртада.

Каментары19

  • Усім шчасця
    07.01.2025
    Сутыкнулася з чалавекам з анарэксіяй. Сапраўды вельмі вялікая праблема, калі чалавек не прымае сябе.
    Калі прымаеш і цэніш сябе, гэта не значыць, што няма жадання нешта змяніць ці не заўважаеш недахопаў. Проста не атручваеш сабе гэтым жыццё.
  • Ня пан
    07.01.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ня пан
    07.01.2025
    Усім шчасця, да хай прымае хоць скача па хаце ад прыняцця сябе. Але навошта усяму свету сваю д*пу (далёкую ад ідэалу) паказваць – вось у чым пытанне. Якраз, калі так дэманструюць – гэта сведчыць аб тым, што яна не прыняла сябе і самазацвярджаецца за кошт увагі.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць