Грамадства

Японскім дыпламатам не дазволілі прысутнічаць на судзе над японцам

Амбасада Японіі ў Беларусі звярталася да ўладаў краіны з запытам дазволіць яе дыпламатам прысутнічаць на судовым пасяджэнні над грамадзянінам Японіі Наканісі Масатосі, але запыт быў адхілены, паведамілі NHK (Японская тэлерадыёвяшчальная карпарацыя) у амбасадзе. Пра гэта піша «Радыё Свабода».

Наканісі Масатосі. Кадр з прапагандысцкага сюжэту

Працэс над палітычным зняволеным грамадзянінам Японіі Наканісі Масатосі пачаўся 10 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе. Ён праходзіць у закрытым рэжыме.

Наканісі інкрымінавалі арт. 358-1 КК («Агентурная дзейнасць»). Працэс вядзе суддзя Анжэла Касцюкевіч. Грамадзяніну Японіі пагражае да 7 гадоў калоніі.

Наканісі Масатосі пераехаў у Беларусь у 2018 годзе, узяў шлюб з беларускай і працаваў выкладчыкам японскай мовы ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Скарыны.

Яго затрымалі ў ліпені 2024 года, але падрабязнасці ягонага пераследу былі агучаны ў сюжэце БТ толькі ў верасні. У ім сцвярджалася, што мужчына «ажыццяўляў збор і перадачу на адрас японскай спецслужбы разведвальніцкай інфармацыі вайсковага характару».

Японія заявіла пратэст Беларусі ў сувязі з арыштам і абвінавачваннямі ў адрас свайго грамадзяніна Масатосі Наканісі. Галоўны сакратар Кабінета міністраў Японіі Ёсімаса Хаясі назваў сюжэт беларускіх прапагандыстаў пра Масатосі «вартым жалю» і заявіў, што японскі ўрад будзе аказваць «усю магчымую падтрымку, каб абараніць нашых суайчыннікаў».

У снежні 2024 года стала вядома пра затрыманне другога японца, што пацвердзіла амбасада Японіі. Яго прозвішча невядомае.

Каментары

Цяпер чытаюць

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто2

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы паразілі ўстаноўку «Іскандэр», што хацела нанесці ўдар па Кіеве3

Расійскія самалёты не знішчаныя, а пашкоджаныя падчас атакі, іх адновяць — намеснік міністра замежных спраў Расіі3

Авіякампаніі-лаўкосты хочуць прымусіць адмяніць даплату за чамадан у салоне

Жудаснае ДТЗ пад Слуцкам: 17-гадовы падлетак разбіўся на бацькавай машыне1

Скончыў жыццё самагубствам 34-гадовы стваральнік музыкі і відэа Максім Бельскі4

Блогерка паказала спосаб, як даехаць з Мінска ў Варшаву і не стаяць у чарзе на мяжы9

Музей у Амстэрдаме выставіў 200-гадовы прэзерватыў з малюнкам. У музеі — аншлаг3

«Удзелу ў пратэстах ужо недастаткова». Беларуска не без цяжкасцяў атрымала міжнародную абарону ў Польшчы

Мінск усё больш адрываецца ад рэгіёнаў. Як выглядаюць сталічныя заробкі на фоне іншых гарадоў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто2

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць