Свет3030

ЗША забіраюць ва Украіны крытычна важную тэхналогію барацьбы з дронамі

Адразу пасля атакі ўкраінскіх дронаў на расійскія аэрадромы 1 чэрвеня адміністрацыя Трампа прыняла рашэнне забраць у Кіева важны кампанент супрацьдроннай зброі і перадаць яго амерыканскім сілам на Блізкім Усходзе. 

Міністр абароны ЗША Піт Хегсэт. Фота: AP Photo / Virginia Mayo

ЗША забіраюць у Кіева ключавую супрацьдронную тэхналогію — спецыяльныя ўзрывальнікі, неабходныя для знішчэння расійскіх БПЛА. Гэтыя кампаненты былі перанакіраваныя амерыканскім ВПС на Блізкім Усходзе, паводле інфармацыі The Wall Street Journal.

«Патрэба ва ўзрывальніках — гэта «неадкладная праблема, вызначаная міністрам абароны», — гаворыцца ў паведамленні Пентагона.

Гэты крок быў зроблены пасля таго, як прэзідэнт Трамп у сераду заявіў, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове сказаў яму, што Масква будзе вымушана рашуча адрэагаваць на нядаўнія напады ва Украіне. 4 чэрвеня Трамп заявіў, што Уладзімір Пуцін падчас тэлефоннай размовы прыгразіў «магутным адказам» на гэтыя атакі. Гэта, паводле яго, «аслабляе шанцы на спыненне вайны».

Акрамя таго, міністр абароны ЗША Піт Хегсэт адмовіўся ад удзелу ў пасяджэнні НАТА, прысвечаным ваеннай дапамозе Украіне. Замест гэтага ён засяроджваецца на заходне-ціхаакіянскім рэгіёне, які назваў «прыярытэтным тэатрам дзеянняў».

Крытыкі ў Кангрэсе кажуць, што ЗША адмаўляюцца ад сваіх абавязацельстваў перад Украінай. 

«Адмаўляць Украіне так неабходную зброю на гэтым этапе вайны — недапушчальна. А тое, што Пентагон не тлумачыць, чаму гэта неабходна, выклікае падазрэнні, што гэта можа быць карным рашэннем», — сказаў адзін з дэмакратаў. 

Узрывальнікі прызначаны для сістэмы APKWS (Advanced Precision Kill Weapon System), якая выкарыстоўваецца для знішчэння расійскіх БПЛА. Раней іх пастаўлялі Украіне, зараз жа гэтыя ж ракеты будуць ужывацца амерыканскімі F-15 і F-16 супраць дронаў у рэгіёне Персідскага заліва.

Каментары30

  • Штольц
    05.06.2025
    _, ну и каша в голове.
  • leha
    05.06.2025
    Пуцін прыгржзіў магутным адказам і трамп адразу кінуўся выконваць 🙃
  • Доминирует вова
    05.06.2025
    Президент Путин и заместитель президента Трамп.

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Усе навіны →
Усе навіны

«Новыя рэаліі з AI». У кампаніі Vizor Games — скарачэнні9

«У мяне не было мільёнаў у 14 гадоў». Джаан Роўлінг адхіліла спробу Эмы Уотсан памірыцца пасля сваркі вакол трансфобіі9

Трамп: Для ЗША будзе вялікай абразай, калі я не атрымаю Нобелеўскую прэмію20

Вясельнага фатографа з Мінска асудзілі па трох палітычных артыкулах, назвалі тэрарыстам і пасадзілі ў калонію2

Ва Украіне з'явіліся новыя банеры, адрасаваныя беларусам9

Антонаўка даражэйшая за бананы. Пачым цяпер прадаюць яблыкі?6

На польскай мяжы знікла чарга з легкавых аўтамабіляў1

Павел Дураў кажа, што яго атруцілі ў 2018 годзе: Я не мог дыхаць і нічога не бачыў. Думаў, гэта канец4

Берлінскі беларус напісаў, як у Мінску бедна, тандэтна і нудна. Яму рэзка адказаў Стась Карпаў59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць