«Мельнікава не ўпісваецца ў вобраз закаханай дурнічкі». Пракоп'еў агучыў сваю версію
Грамадскі дзеяч і былы мінскі рэстаратар Вадзім Пракоп'еў у інтэрв'ю «Еўрарадыё» паразважаў, што магло стаяць за знікненнем Анжалікі Мельнікавай.

Па словах Вадзіма Пракоп'ева, для таго, каб зразумець, што здарылася з Анжалікай Мельнікавай, трэба адказаць на пытанне, куды яна зляцела з Дубая.
Ён прапануе «вызваліцца ад рамантычнага флёру і фільмаў пра Джэймса Бонда, пра мядовую пастку і ўсё астатняе».
«Анжаліка Мельнікава вынаходліва сябе паводзіла, рыхтавалася і блытала сляды. Ні разу (у мяне вельмі абмежаваны быў досвед зносін з ёй), ні разу не рабіла ўражання чалавека эмацыйна імпульсіўнага, і не ўпісваецца ў вобраз закаханай дурнічкі. Я б сказаў, што яна была дастаткова жорсткая, цынічная.
Спакушальнік з КДБ, як бы дзяўчынкам ні хацелася верыць у такую трагічную ахвярную гісторыю, ён не прайшоў бы ў Анжалікі Мельнікавай фэйс-кантроль. (…) Як гэта можна даведацца? Па абутку. Анжаліка Мельнікава з усімі сваімі звычкамі з сярэдняга класа проста не паглядзела б у бок гэтага спакусніка», — лічыць Пракоп'еў.
Ён мяркуе, што Лабееў быў «сувязным паміж куратарам і аб'ектам».
«Вы сабе лёгка ўяўляеце спакусніка, які ляціць з мамай Мельнікавай у адным самалёце на Кубу? Няма нічога сэксуальней, так?» — аргументуе Пракоп'еў.
Ён лічыць, што Мельнікаву могуць больш наогул не паказаць.
Калі гэта была аперацыя КДБ, то яе поспех Пракоп'еў ацэньвае невысока:
«Адзіная каштоўнасць, якую магла б прывезці агент Мельнікава на радзіму — гэта асобы, якія стаяць за групай «Кіберпартызан». Але «Кіберпартызаны» не настолькі тупыя».
Пракоп’еў мяркуе, што вярбоўка Мельнікавай магла адбыцца даўно — бо не бачыць рычагоў ціску на яе цяпер.
«Дзеці былі з ёй. (…) З іх рычага не зробіш. Нерухомасць. (…) Маленькая аднапакаёвая кватэра (…) у Беларусі. З гэтага таксама рычага не зробіш. Састарэлыя бацькі, напрыклад, ці іх стан здароўя. Усё ж такі праблему можна было нейкім чынам пакруціць і кудысьці іх вывезці ў трэцюю краіну.
Таму я не знаходжу асаблівых рычагоў для таго, каб яна магла стаць завербаваным чалавекам нядаўна. Я дапускаю, што ўсё ж гэта гісторыя даўняя».
Каментары
Их основной телеграмм-канал по деанону силовиков «Каратели Беларуси» не обновляется с 14 марта, когда начала готовить себе пути отхода спикерка КС...
Совпадение двух этих фактов может свидетельствовать о том, что Мельникова занималась ведением telegram-каналов и могла иметь доступ к информаторам.
І калі залізаны агент чмо не здольны паехаць на Багамы ці Мальдывы, ці як меньш Парыж ці Лондан, то цікавасці да яго роўна нуль.
***
Пагаджуся з тымі журналістамі якія разгледзелі ў Мальнікавай вядомую Меледзі з трох мушкецёраў. Такім не цікавы ніхто акрамя графа, лорда ці кардынала. І такія любога (шмат каго) абвядуць вакруг пальца і вокам не маргнуўшы.