Свет11

Туск: Расія планавала акты паветранага тэрору супраць Польшчы і авіякампаній па ўсім свеце

Прэм'ер-міністр Польшчы на прэс-канферэнцыі з Уладзімірам Зяленскім заявіў, што Расія планавала дыверсіі на самалётах.

Дональд Туск. Фота: Pier Marco Tacca/Getty Images

На сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім польскі прэм'ер падкрэсліў, наколькі важныя сумесныя дзеянні для бяспекі не толькі Украіны ці Польшчы, але і ўсяго рэгіёну, піша WP.

Туск прызнаў, што нядаўна вёў перамовы, у прыватнасці, адносна бяспекі Балтыйскага мора

«Гаворка ідзе аб сумесных дзеяннях супраць расійскай агентуры і расійскіх дыверсій.

Я не буду зараз удавацца ў падрабязнасці, але Расія планавала акты паветранага тэрору не толькі супраць Польшчы, але і супраць авіякампаній па ўсім свеце», — заявіў польскі прэм'ер.

Паводле інфармацыі The New York Times, Джо Байдэн і амерыканская разведка папярэджвалі Уладзіміра Пуціна аб наступствах запланаваных расіянамі дыверсій з выкарыстаннем выбухоўкі ў самалётах на трансантлантычных маршрутах.

Як піша выданне, расійскія спецслужбы планавалі размяшчаць самаўзгаральныя кур'ерскія пасылкі на борце самалётаў, якія ляцяць у ЗША і Канаду.

Міністр унутранай бяспекі ЗША Алехандра Маёркас падкрэсліў, што «рызыка сур'ёзнай аварыі рэальная». Амерыканскія спецслужбы высветлілі, што расіяне тэставалі гэты метад улетку, калі ўспыхнулі пажары ў ангарах у Германіі, Вялікабрытаніі і Польшчы.

Каментары1

  • Федзя
    16.01.2025
    Ха-ха-ха! Съезди еще раз пожалуся Си, он тебя опять пошлет!

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

«Просты чалавек сабе такое дазволіць не можа». Беларуска паказала, што купіла на 440 рублёў для сябе і дваіх дзяцей13

Гэта не вызваленне, а дэпартацыя. Дуліна адказала Рудкоўскаму38

Не насіце гэтых гадзіннікаў з касцюмам! Правілы выбару мужчынскіх гадзіннікаў 10

У Расіі дзіця захлынулася ў ванне, маці засілілася. А бацька? Даўно загінуў на «СВА»7

Келаг: 19 дронаў у Польшчы не могуць быць выпадковасцю, Пуцін ссоўвае межы дазволенага4

Дроны атакавалі нафтаперапрацоўчы завод і чыгунку ў Ленінградскай вобласці — грузавы цягнік сышоў з рэек4

На дне беларускага возера знайшлі старажытнае паселішча. Яго месца вучоныя трымаюць у тайне11

Жонка і падчарка Аляксандра Глеба запусцілі ўласны брэнд жаночага адзення. Будуць канкураваць са сваячкай5

Камароў прыцягваюць людзі, якія напярэдадні пілі піва і займаліся сэксам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага9

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць